Сезон палявання на бекаса распачаўся з 13 ліпеня і прадоўжыцца па другую суботу жніўня. Здабываць дазволена асобін любога полу і ўзросту ў светлы час сутак. Ружэйным спосабам з падыходу з паляўнічымі сабакамі парод лягавыя, спаніэлі і рэтрыверы. Прымяняць гладкаствольнае паляўнічае ружжо з выкарыстаннем патронаў, забяспечаных шротам.
Нярэдка трапляюцца і іншыя прадстаўнікі водна-балотных птушак, але паляваць у ліпені – пачатку жніўня можна толькі на бекаса. Да яго вельмі падобны дупель, занесены ў Чырвоную кнігу. Здабываць яго строга забараняецца законам. Дупель крыху большы за бекаса, узлятае бязгучна, ляціць прамалінейна. Бекас крычыць, лётае зігзагамі. Адно з характэрных адрозненняў – яркае белае пер’е ў хвасце дупеля. Калі падстрэлілі гэтую птушку, не толькі пакараюць штрафам, згодна з ч. 1 арт. 15.37 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, але і пазбавяць права на паляванне.
Фота з інтэрнэта.
Аляксандр АНТОНАЎ,
дзяржінспектар Браслаўскай МРІ.