Авторизация
 

Стоп браканьерству! Спецыялісты выяўляюць генатыпы рэштак звяроў

 Апошнім часам у друку часта з’яўляецца інфармацыя пра незаконную здабычу дзікай жывёлы. На дапамогу праваахоўным органам прыйшлі эксперты. У навукова-практычным цэнтры Дзяржкамітэта судовых экспертыз распрацавалі методыку даследавання ўзораў жывёл. З 2015 года спецыялісты выяўляюць генатыпы рэштак звяроў.

Эксперты прыводзяць у прыклад выпадак, калі затрымалі браканьера з нажом. Следства цікавілася, ці ёсць на прыладзе сляды крыві бабра. Знайшлі не толькі яго ДНК, але і яшчэ 14 жывёл.


Спецыялісты сцвярджаюць: хутка выявіць дачыненне да незаконнага палявання можна будзе не толькі па тушы звера, але і па кансерваваным прадукце. Нават тэрмічна апрацаванае мяса пакажа, з каго яно.


Такія даследаванні запатрабаваныя ў практыцы праваахоўных органаў. Яны дазваляюць выявіць факты браканьерства і даказаць крадзеж хатняй і фермерскай жывёлы.


ЦЯПЕР эксперты маюць большыя магчымасці для падрабязнай генетычнай ідэнтыфікацыі, чым некалькі гадоў таму. Нярэдка Следчы камітэт ці органы па ахове навакольнага асяроддзя знаходзяць у машыне паляўнічага плямы крыві. Падазроны запэўнівае – перавозіў дамашнюю свінню. Акрамя экспертаў-генетыкаў ніхто не дакажа, што гэта браканьер і ён застрэліў звера незаконна.


Быў выпадак, калі на экспертызу даставілі рэшткі тушы мядзведзя. Падчас даследавання пад яго кіпцямі знайшлі камяк сабачай поўсці. Пазней следчыя выявілі, што браканьер узяў на паляванне хатняга гадаванца. Мядзведзь паспеў яго зачапіць. Знойдзеную ДНК параўналі з узорамі ДНК сабакі. У выніку прыцягнулі парушальніка да адказнасці.


За паляванне без дазволу, у забароненыя час, месца і прыладамі ці спосабамі, а таксама за незаконнае перамяшчэнне або разбіранне тушы звяроў парушальніка прыцягваюць да адміністрацыйнай і нават крымінальнай адказнасці. Акрамя таго, браканьеру давядзецца кампенсаваць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю.

Фота для ілюстрацыі.
Міхаіл ЗАКРЭЎСКІ,
начальнік Міёрскага

міжраённага аддзела Дзяржкамітэта
судовых экспертыз.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Именины 16 апреля 2021
Никита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта