Авторизация
 

На паляўніча-стралковым мнагабор'і ў Блажках

 У пясчана-гравійным кар’еры за Блажкамі 8 чэрвеня праходзілі раённыя спаборніцтвы па паляўніча-стралковым мнагабор’і. Для мясцовай арганізацыйнай структуры “Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў” мерапрыемства традыцыйнае, аднак сёлета мела пэўныя асаблівасці. 

 Па-першае, удзельнічалі калегі з Верхнядзвінска, па-другое, мішэні выстаўлялі не на адной стралковай лініі, а на трох. Можна адзначыць і агульную масавасць: на кожнага стралка, а іх было па тры ў васьмі афіцыйных камандах, – не менш за два балельшчыкі. Хаця многія з іх потым таксама сталі ўдзельнікамі.

Да пачатку спаборніцтваў небяспечны ўчастак сасонніку абнесены чырвонымі сцяжкамі. Ля вогнішча завіхаюцца спецыялісты па мясной шурпе Віталь Перманіцкі і Сяргей Савіцкі. Ім дапамагаюць рыхтаваць агародніну дзяўчаты. Устанаўліваюцца мішэні і прыстасаванні для выкідвання талерачак, адмяраецца адлегласць да агнявых ліній, нарэшце, узнімаецца флагшток са сцягам таварыства.


 Каманды з’язджаюцца дружна, рэгістрацыя, пастраенне. Спаборніцтвы адкрываюць старшыня праўлення раённай арганізацыі “БТПР” Леанід Лясовіч і дырэктар аргструктуры Іван Атрошка. Спачатку інструктаж па тэхніцы бяспекі, потым тлумачэнні аб парадку правядзення мерапрыемства: стралкі з адлегласці ў 40 метраў адным стрэлам куляй паражаюць мішэнь “стаячы дзік”, потым дуплетам б’юць па “бягучаму” зверу. Пераходзяць на іншую пляцоўку, каб шротам з трох пазіцый уцэліць па талерачках, што вылятаюць злева, справа, з абодвух бакоў адначасова. У гэты час самыя юныя ўдзельнікі пад кіраўніцтвам вопытных інструктараў паражаюць за 10 метраў невялічкія мішэні з пнеўматычнай вінтоўкі. Апошнімі на стралковую лінію выходзяць юніёры – яны цэляць па дзіку, каб з некалькі стрэлаў выбіць больш ачкоў.


Нарэшце жараб’ёўка вызначае парадак выхаду на стралковую лінію. Пачынаючым найцяжэй, першымі апрануць яркія чырвона-аранжавыя камізэлькі выпадае стралкам Якубаўшчынскага пярвічнага калектыву паляўнічых. Адкрывае спаборніцтвы стрэлам, і не самым удалым, Аляксандр Тычко. Увогуле тры якубаўшчынцы з дзевяці спроб набіраюць толькі 40 ачкоў, як  аказалася, менш за ўсіх. Яны скіроўваюцца на стэнд з талерачкамі, а іх месца займаюць паляўнічыя з Дворнасельскага калектыву (іх вынік удвая большы), потым – з Туркоўскага.


Самай удачлівай у паражэнні мішэні аказалася каманда Павяцкага пярвічнага калектыву паляўнічых – 92 ачкі. І талерачак павятчане разбілі больш за ўсіх – 17. З улікам, што кожная прыплюсоўвала па пяць балаў, агульны рахунак у іх атрымаўся ў 177 ачкоў, і заслужанае першае месца. З гэтай жа каманды лепшы стралок – Яўген Муха, ён набраў 38 ачкоў на “дзіку” і 45 – на талерачках.


Дарэчы, 38 ачкоў на мішэні, а гэта самы высокі паказчых сёлетніх спаборніцтваў, выбіў і прадстаўнік Дворнасельскага пярвічнага калектыву паляўнічых Юрый Мяцеліца. Агульнымі намаганнямі стралкі з Дворнага Сяла набралі на “дзіку” 80 ачкоў і дадалі яшчэ 50 на  талерачках. Але гэта толькі трэці паказчык. Другая прыступка п’едэстала дасталася стралкам раённай аргструктуры – у іх 159 ачкоў, з іх 60 – дырэктара Івана Атрошкі, ён другі ў асабістым заліку. Трэцім па трапнасці аказаўся Віталь Талапіла з Мікалаёўскай пярвічкі – выбіў 54 ачкі.


Верхнядзвінскія стралкі на чацвёртым агульнакамандным месцы са 119 ачкамі. Хаця і ім прарочылі поспех – Аляксандр Зунда выбіў “на дзіку” 37 балаў. Такія ж паспяховыя А. Голубеў з Даўгінаўскай каманды і Р. Мільяновіч з Туркоўскай.


Далей у турнірнай табліцы ідуць каманды стралкоў з Мікалаёва, Туркова, Якубаўшчыны і Даўгінава.
Пераможцаў сярод юніёраў двое: калісьці стануць удачлівымі паляўнічымі Арына Атрошка, у яе 23 ачкі, і Антон Чыгак – 19.
Аматараў пацэліць з пнеўматычнай вінтоўкі значна больш. Самым трапным стралком аказаўся Віталік Савіцкі, другой стала Віка Савейка, трэцім – Дзмітрый Перманіцкі. Юныя аматары стральбы атрымалі ад вопытных паляўнічых урокі бяспечнага абыходжання са зброяй.


Пасля ўзнагароджання завяршылася спаборніцтва дэгустацыяй мясной шурпы і рыбнай юшкі, якую гатаваў на вогнішчы Віктар Дзеравянчык. Напружанне саперніцтва і хваляванні зрабілі гэтыя стравы з водарам дыму і лесу асабліва смачнымі. 

Фотаматэрыял аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта