Авторизация
 

Наступленне на баршчэўнік

 У нашым раёне шкодная інвазіўная (завезеная з далёкіх мясцін) расліна займае прыкладна 38 гектараў. Пацвердзіць дакладнасць гэтай лічбы немагчыма, бо баршчэўнік захаваўся пераважна на няўдобіцах, у зарасніках хмызнякоў і канавах, ля закінутых сядзіб і крушняў, абапал дарог. Наогул там, дзе нельга выкарыстаць самы эфектыўны сродак барацьбы – плуг. Да таго ж, кожная расліна дае штогод мноства насення, і невядома, дзе яно прарасце.

Карысці ад баршчэўніку ніякай, шкода відавочная. Ён выцясняе мясцовыя расліны, займае ўрадлівыя землі, не паядаецца жывёлай, небяспечны для чалавека. Таму барацьба з іншаземным “захопнікам” набыла агульнадзяржаўны ўзровень. І ў нашым раёне распрацаваны адпаведныя мерапрыемствы. Для іх рэалізацыі пастаўлены канкрэтныя задачы перад працоўнымі калектывамі, найперш сельскагаспадарчымі, і насельніцтвам. 5 тысяч рублёў з бюджэту накіравалі на набыццё найбольш эфектыўнага хімічнага сродку знішчэння расліны – прэпарата “Тарсан”. Для апрацоўкі ўсёй плошчы, дзе расце баршчэўнік, яго недастаткова, але паменшыць плантацыі ўдвая – рэальна.


У адпаведнасці з Законам “Аб раслінным свеце” змагацца з баршчэўнікам абавязаны землеўладальнікі.


Да хімічнай апрацоўкі шкодных раслін у маі, калі іх вышыня не перабольшвала 15 сантыметраў, прыступілі сельгаспрадпрыемствы “Цітова”, “Туркова”, “Папшулі”, “Мікалаёўскі”, “Пад’ельцы”, “Узмёнскі край”, “Чэрасы”, “Міёрскі” і іншыя. Для гэтага пераважна выкарыстоўваюцца ранцавыя апырсквальнікі. Непакоіць, што барацьба не ўсюды вядзецца прадумана, мэтанакіравана. Хацелася большай настойлівасці ад гаспадарак “Дрыгучы”, “Любінова”, “Павяцце”, “Мерыца”. Справа ў тым, што спрыяльны час для знішчэння раслін хімічным спосабам хутка мінае. Прэпарат найбольш эфектыўны, пакуль баршчэўнік вышынёй у 30 – 40 сантыметраў. Але і потым пра апрацаваныя плошчы нельга забываць. Там застаецца шмат насення (а яно захоўвае ўсходжасць 15 – 20 гадоў), новыя парасткі можа даць карэнне.


Першую атаку на баршчэўнік неабходна закончыць да сярэдзіны чэрвеня.


Калі баршчэўнік ужо вялікі, пажадана яго скасіць, каб апрацаваць “Тарсанам” новыя парасткі.


Пэўная роля ў папярэджанні распаўсюджання баршчэўніку належыць насельніцтву. Заўважылі шкодную расліну на сваім падвор’і, агародзе ці паблізу іх – выкапайце рыдлёўкай. Калі зрабіць гэта на глыбіні 15 – 20 сантыметраў, корань не зможа даць новыя парасткі. Хаця б скасіце лісце звычайнай касой, што папярэдзіць або затрымае выкідванне парасончыка. Некаторыя спецыялісты, наадварот, раяць зрэзаць яго пасля цвіцення і знішчыць, пакуль насенне не налілося. У такім выпадку і корань выкапваць неабавязкова, ён адамрэ сам.


Пры любым спосабе барацьбы з баршчэўнікам неабходна строга захоўваць меры бяспекі, бо сок расліны выклікае сур’ёзныя хімічныя апёкі.

У тэму
Ва Ушацкім раёне баршчэўнік займае 1260 гектараў, Віцебскім – 520, Гарадоцкім – 404, суседнім Браслаўскім – 172. У барацьбу з ім уцягнуты не толькі землекарыстальнікі, а таксама дарожнікі і МНС. Работы каардынуе абласны Камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Іван РУНДО, начальнік раённай

інспекцыі прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 867
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 779
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 394
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 324
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 100
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 678
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 655
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта