Авторизация
 

Афрыканская чума свіней — небяспечнае захворванне

 Абвастрэнняў эпізаатычнай сітуацыі афрыканскай чумы свіней у раёне няма. Аднак вірус не дрэмле і папераджальныя меры па яго распаўсюджанні не страчваюць актуальнасці. Паўторым асноўныя правілы.

Афрыканская чума свіней – небяспечнае захворванне, якое суправаджаецца павышэннем тэмпературы, задышкай, кашлем, прыступамі ванітавання, парэзамі і паралічамі задніх канечнасцей. На скуры ўнутранай паверхні сцёгнаў, вушэй, жываце з’яўляюцца чырвона-фіялетавыя плямы, якія пры націсканні не бляднеюць. Галоўныя пераносчыкі – дзікі. У пошуках ежы яны пераадольваюць вялікія адлегласці, максімальна набліжаюцца да фермаў, агародаў, сельгасугоддзяў. Пасля іх візіту вірус застаецца ў кармах, падсцілцы, гноі, які разносіцца на абутку чалавека. Не менш небяспечныя распаўсюджвальнікі — мышы, пацукі, камары, кляшчы, птушкі. Дастаткова аднаго кантакту з заражонымі, каб захварэла ўсё пагалоўе. Эпідэмія распаўсюджваецца імкліва: 3 – 7 дзён – і вынік заўсёды лятальны.


Вылечыць хворых немагчыма, адзіная мера – засцерагчы свінагадоўчыя аб’екты і хлявы, не дапусціць пранікання на іх тэрыторыю дзікіх жывёл і чужых людзей. У тым дапаможа рэгулярная санітарная апрацоўка памяшканняў. На ўваходзе неабходна абсталяваць дэзпадушкі, а таксама месцы для мыйкі і дэзынфекцыі рук пасля наведвання свіней. Патрэбна асобнае спецадзенне, абутак і інвентар для догляду за жывёлай, якая павінна ўтрымлівацца ў закрытых хлявах, без допуску чужых. Выгул забаронены.


Вірус вельмі жывучы: у глебе захоўвае актыўнасць да 112 дзён, у сырым мясе – паўгода, у вэнджаным – пяць месяцаў, вытрымлівае чатырохмесячную замарозку. Калі заражэнне пацвярджаецца, пагалоўе тут жа знішчаецца. Трупы жывёл і адходы ад іх утрымання не выкідвайце на звалкі, у лясны масіў. Калі жывёла занядужала ці загінула, тэрмінова звяртайцеся ў дзяржаўную ветэрынарную службу, паведаміце ў сельскі Савет.


Катэгарычна забараняецца скормліваць харчовыя адходы, якія ўтрымліваюць прадукты свінаводства. Набывайце камбікорм толькі завадской вытворчасці. Не купляйце свіней і мясную прадукцыю ў месцах несанкцыянаванага гандлю і без ветэрынарных дакументаў. Цяпер толькі СУП “Цітова” дазволена рэалізоўваць парасят насельніцтву раёна па папярэднім запісе праз бухгалтэрыю.


Толькі пры выкананні патрабаванняў і рэкамендацый зможам пазбегнуць заносу інфекцыйных захворванняў на тэрыторыю падворкаў і папярэдзіць непамерныя эканамічныя страты.

Фота для ілюстрацыі.
Васіль ЛАПІЦКІ,
урач-эпізаатолаг райветстанцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 624
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 088
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 880
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 925
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 463
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 422
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 мая 2019
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Именины 24 мая 2019
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Госці краін
free counters
Партнеры сайта