Авторизация
 

Рэспубліканская акцыя “Чысты вадаём” на Міёршчыне

 З 2014 года праходзіць рэспубліканская акцыя “Чысты вадаём”. Яе арганізатарам выступае РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. Сумесна з нераўнадушнымі людзьмі кожную вясну наводзіцца парадак прыкладна на тысячы кіламетраў берагавых ліній азёр і рэк. У мерапрыемстве паўдзельнічалі больш за 30 тысяч чалавек, сабралі і вывезлі на камунальныя палігоны каля 5 тысяч кубаметраў смецця.

Сёлета акцыя праводзіцца ў наступныя выхадныя, 13 і 14 красавіка, з 9 да 13 гадзін. Запрашаем калектывы ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, школы, а таксама паляўнічых і рыбаловаў, усіх нераўнадушных жыхароў раёна прыняць удзел у адказным мерапрыемстве. Зарэгістравацца, пазнаёміцца з умовамі і плануемым фронтам работ, месцам і часам збору можна па тэлефоне 4 15 09 ці непасрэдна ў Доме паляўнічага на вул. Лясной, 3а ў райцэнтры.


Калі працуеце, жывеце або маеце дачу на беразе ці паблізу возера або ракі, любога іншага вадаёма — паклапаціцеся пра парадак на ўзбярэжжы, добраўпарадкуйце і прыбярыце любімае месца адпачынку самастойна ці з сябрамі-супрацоўнікамі, сіламі сваёй сям’і, пакажыце прыклад дзецям у гэтай важнай экалагічнай справе.

Фота з архіва рэдакцыі.
Іван АТРОШКА,
дырэктар раённай
аргструктуры РДГА “БТПР”.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 858
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 325
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 181
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 913
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 133
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 112
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта