Авторизация
 

Акцыя "Тыдзень лесу" конкурс слоганаў да 6 сакавіка

 Рэспубліканская акцыя "Тыдзень лесу" пройдзе ў Беларусі з 13 па 20 красавіка. Яе арганізатарам традыцыйна выступіць Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Галоўная мэта мерапрыемства — папулярызацыя беражлівых адносін сярод насельніцтва да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны, узмацненне экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. У гэтым годзе мерапрыемства будзе прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Упершыню ў рамках падрыхтоўкі да правядзення акцыі Міністэрства лясной гаспадаркі прапаноўвае беларусам стаць аўтарамі дэвізу мерапрыемствы.

Асноўныя патрабаванні да слогана — ён павінен быць ёмістым і адлюстроўваць тэматычную накіраванасць акцыі. Паўдзельнічаць у конкурсе можа кожны жадаючы.

Для гэтага да 6 сакавіка ўключна неабходна накіраваць свае прапановы на электронную пошту info@mlh.gov.by. У лісце таксама неабходна ўказаць кантакты адпраўшчыка (мабільны тэлефон). Пасля заканчэння тэрміну прыёму дэвізаў арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні акцыі апрацуе дасланыя варыянты, лепшы з якіх стане афіцыйным дэвізам мерапрыемствы і будзе размешчаны на рэкламнай і сувенірнай прадукцыі.

Аўтар лепшага дэвізу, у сваю чаргу, атрымае ад арганізатараў акцыі памятны сувенір.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта