Авторизация
 

Запамінаем цяпер,а карыстаемся пры неабходнасці! Што рабіць у выпадку сустрэчы з дзікімі жывёламі?

 Дзікую жывёлу найбольш верагодна сустрэць у лесе. Пажадана наведвацца туды не аднаму. Паведаміце блізкім, куды ідзяце і калі збіраецеся вярнуцца, вазьміце з сабой мабільнік. Адзенне і абутак павінны абараняць ад укусаў вос, пчол, шэршняў, гадзюк, засцерагаць цела ад кляшчоў і валасы ад ласіных паразітаў.

Не імкніцеся падкрасціся да жывёлы! Непажаданую сустрэчу лепш папярэдзіць гучнай размовай, тупатам ног, шоргатам па расліннасці. Уважліва глядзіце па баках і пад ногі.


Калі ж выпадкова напаткалі дзікую жывёлу, дайце ёй магчымасць уцячы. Яна нападае толькі для абароны сябе ці дзіцятак, са страху або нечаканасці, з-за пагрозы магчымай агрэсіі. Таму:

- не ўцякайце, не паварочвайцеся да яе спінай, няспешна адыходзьце задам, назірайце за яе паводзінамі;
- не глядзіце прама ў вочы, але і не выпускайце з поля зроку;
- не панікуйце, не рабіце рэзкіх рухаў, не размахвайце рукамі, не крычыце;
- не падыходзьце блізка, не імкніцеся дакрануцца ці пагладзіць, нават калі жывёла здаецца бяспечнай. Калі яна сама ідзе на кантакт, гэта адна з прыкмет шаленства;
- нічога не кідайце ў жывёл, не правакуйце іх;
- не лавіце дзікіх жывёл і не падыходзьце да параненых;
- трымайцеся далей ад дзіцятак млекакормячых.


У некаторых выпадках (пры сустрэчы з мядзведзем, ваўком, ласём, аленем, казуляй, сабакам) можна паспрабаваць рэзка павялічыць уласныя памеры — расхінуць у бакі адзенне, узяць у рукі і ўзняць над сабой палку з нейкай рэччу.


Заўважылі здаля дзіка ці дзікую свінню з дзіцяткамі, паімкніцеся ціха адысці ад іх далей. Калі яны вас убачылі, не ўцякайце, звер бегае хутчэй. Знайдзіце дрэва, на якое можна залезці.


Пры атацы дзік імчыць толькі прама, правільна будзе

схавацца за дрэва, рэзка адскочыць у бок пры набліжэнні.


Лось, алень і казуля звычайна бяскрыўдныя, чалавека могуць атакаваць толькі ў час гону. Пры сустрэчы з імі трэба спыніцца і стаяць нерухома. Калі няма агрэсіі, няспешна адыходзіць задам, назіраючы за жывёлай, паімкнуцца схавацца за дрэвам.


Пры сустрэчы з ваўком, зграяй жывёл, якія не праяўляюць агрэсіі, павольна адступайце задам, не глядзіце ім у вочы. Гучна закрычыце. Урэшце, трэба лезці на дрэва. Не паспелі — абараняйцеся тым, што трапіла пад руку (палкай, нажом, галавешкай, газавым балончыкам і іншым), маючы за спінай дрэва, густыя зарасці. Калі адбіцца ад першага ваўка, астатнія адступяць.


Ад дзікіх жывёл можа пацярпець не толькі сам чалавек, але і яго маёмасць. Каб такога не здарылася, не ўтварайце звалкі з харчовых адходаў паблізу жылля. Гэта найбольш актуальна для вёсак, што паблізу лясоў. Адкрытыя кантэйнеры з рэшткамі мясапрадуктаў прыцягваюць драпежнікаў і прывучаюць іх не баяцца чалавека.


Пасьба дамашняга статка павінна праводзіцца з устаноўкай электрапастуха, не лішнімі будуць сабакі, а ноччу — ліхтары. На пчальніках рэкамендуецца кругласутачна выкарыстоўваць радыё, устаноўку вулляў на платформы, ноччу — ліхтары і гукавую сігналізацыю з дэтэктарамі руху.

Фота для ілюстрацыі.
Іван РУНДА,
начальнік раённай інспекцыі прыродных
рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 955
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 610
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 985
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 274
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта