Авторизация
 

Дробных птушак можна падкарміць у сцюжу. Чым? Усё ў табліцы!

 Надоўга запомніцца летняя карціна з Міёр: лебедзі і дзікія качкі даверліва падплываюць да набярэжнай, а людзі падкармліваюць іх хлебам, здобай. Нібы робім добрую справу і набліжаемся да прыроды. Але не зусім. 

Можна сказаць і больш катэгарычна: так рабіць нельга. Па-першае, чалавечая ежа не падыходзіць для птушак, бо ўтрымлівае кухонную соль, якая для іх — атрута. Шкоднае таксама ўсё смажанае і вэнджанае, не засвойваюцца арганізмам нават прасяныя крупы.


Па-другое, пакуль дзікім птушкам пры падтрымцы чалавека хапае ежы, яны не ляцяць у вырай. Аднак зімой у сцюжу па набярэжнай і наогул па берагах замерзлых вадаёмаў людзі з хлебам і батонамі не ходзяць. У вадаплаўных, што засталіся зімаваць, пачынаецца сапраўдны голад. Гінуць яны і ад холаду. Таму качак і лебедзяў можна карміць толькі ў экстраных выпадках, калі ім пагражае гібель.


У нашых мясцінах застаецца зімаваць шмат дробных птушак. Чым іх можна падтрымаць снежнай і марознай зімой, сведчыць спецыяльная табліца. Што да вераб’іных, то для іх у кармушках карыснымі будуць сланечнікавыя семкі, лустачкі несалёнага сала, кавалачкі свежых яблыкаў, ягады рабіны, зерне пшаніцы. Але, зноў жа, нічога соленага, смажанага, вэнджанага, нават не любыя крупы.

Іван БАРОК,
дырэктар ДПУ “Ельня”.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта