Авторизация
 

Легенды, таямніцы і факты Вялікага Моху. Па берагах возера Ельня

 Заказніку “Ельня” — 50!

Госці, турысты, журналісты і не толькі заўсёды найперш цікавяцца ўсім нязведаным, таямнічым, незразумелым. Напрыклад, адкуль пайшла назва і што яна азначае, як яе тлумачаць легенды? Калі звяртацца да нашага заказніка, то тут фантазія і рэальнасць ва ўспрыняцці асаблівасцей помніка прыроды цесна перапляліся. Сустрэчы са старажыламі, вывучэнне даўніны прыносяць усё больш нечаканага і цікавага.

Так, многія мясцовыя тапонімы і гідронімы (назвы мясцін, населеных пунктаў і водных аб’ектаў) балцкага паходжання. Калісьці тут жылі ўсходнія балты, якіх асімілявалі прышлыя венеды-славяне. Ранейшыя назвы паселішч засталіся, сярод іх Міёры, Браслаў, Іказнь і многія іншыя. Тое ж з вадаёмамі — Набіста, Ельня, якая не мае ніякіх адносін да елак, Бярэжа, Смоўж, Вянужа, Яжгіня…


Пройдземся па берагах возера Ельня, спачатку па заходнім, потым — усходнім.
Рог Харчанкава затока — ранейшыя рыбалоўныя ўгоддзі мясцовага ўладальніка лесу Харчанкі. Карчовая затока Вянужа — месца, адкуль выцякае аднайменны ручай. Водмель Высокі бераг Хацішча — памяць пра сядзібу, гаспадар якой загінуў у гады вайны. Пляж — сведчанне пра пясчаны бераг. Валеркава загуба — завадзь, дзе загінуў чалавек. Назвы іншых сведчаць пра мелкаводдзе — Першыя і Другія броды. Далей размешчаны Чорнаалешнік, гэта значыць — сухі бераг.


Памяць яшчэ аднаго мясцовага жыхара — Шыпілава прыстань. На возеры Чорным таксама ёсць прыстань — камень Банішча. Мо там і сапраўды калісь стаяла лазня?


Цяпер пра мясцовасці. Шокелевымі лугамі называюць чысцякі на поўнач ад возера Вялікага. Міронавымі — на поўнач ад Белага. Кісялёўкай значылася ўзвышша, якое ў гады вайны дало прытулак уцалелым ад расстрэлу, таму стала Яўрэйскімі будкамі.
На паўночна-ўсходняй частцы балота нямала невялікіх зарастаючых вадаёмаў, гэта Сакольскія і Мацюкоўскія (па бліжэйшых вёсках?) азяраўкі. Дарэчы, наша экалагічная сцежка заканчваецца на азяраўцы Бярозка. І сапраўды, яна за бярэзнікам.


Добра вядомы на балоце Дульскі канал, уручную пракапаны у 19-м стагоддзі ў бок аднайменнай вёскі сцёк даўжынёй каля чатырох кіламетраў. Пасярэдзіне яго мясціна з назвай Крывая бяроза. Назва Крэсла — пра сасну, падобную на гэтую мэблю, а таксама сведчанне пра даўні калодзеж, цяпер паўзасыпаны.


Астравамі на балоце называюць узвышшы з цвёрдай глебай, дзе калісь жылі і вялі гаспадарку людзі, дзе растуць вялікія дрэвы. Іх назвы канкрэтна-маляўнічыя — Капец, Вялікі Яльнянскі, Сасновы, Яловы, Кавалеўскі, Альшанскага, Матрунін.


Востраў Матруны — самы таямнічы. Легенда сведчыць, што некалькі стагоддзяў таму тут жыла чараўніца, пра якую расказваюць неверагоднае. І зараз там адбываюцца не зусім вытлумачальныя рэчы…


Азёры. Незвычайна прыгожы прыродны вадаём Яжгіня. Па легендзе, гэтую назву паўтара стагоддзя таму даў мясцовы пан Мацяс у гонар сваёй каханай, надта прывабнай маладой дзяўчыны.


На балоце 118 азёр, у большасці вада карычневатая ад торфу. Але на трох яна абсалютна празрыстая, у іх ліку вялікае Бліжняе, а таксама меншае Лапухі ці Лапушыстае — самае старажытнае і, напэўна, глыбокае — да дзевяці метраў.


Мала хто чуў пра возера Мядзведжае вушко, а яно можа стаць знакамітым. Па адной з версій, вадаём утварыўся ў выніку падзення метэарыта.

Здымак прадастаўлены адміністрацыяй заказніка “Ельня”.
Іван БАРОК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 987
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 872
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 525
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 268
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 646
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 977
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 991
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта