Авторизация
 

Адкрыта калектыўнае паляванне на дзіка, казулю і лася

 У аматараў палявання свята — з 1 кастрычніка адкрыта калектыўнае (загоннае) паляванне на дзіка, казулю і лася. Ва ўгоддзях БТПР за першыя дні здабыты першыя трафеі — два ласі і столькі ж казуль. Пярвічныя калектывы пачалі сезон 6 кастрычніка ва ўмовах пэўных змяненняў.

Так, раённая арганізацыйная структура РДГА “БТПР” сваім загадам вызначыла месцы збору паляўнічых пры правядзенні калектыўных паляванняў. Для Павяцкага пярвічнага калектыву гэта аграгарадок Павяцце, Якубаўшчынскага — вёска Старыя Крукі, Даўгінаўскага — Барсукі, Дварнасельскага — непасрэдна Дворнае Сяло, Туркоўскага — Туркова, Мікалаёўскага — за 200 метраў ад дарогі Шарагі-Шаркаўшчына прыпыначны пункт Дзісенскага лясніцтва ў квадраце 85.


Другі момант — у змяненнях сістэмы кантролю за тэхнікай бяспекі. Калі раней кіраўнікамі палявання былі толькі егеры, цяпер імі сталі выбраныя з асяроддзя паляўнічых асобы, самыя дасведчаныя, вопытныя, дысцыплінаваныя, адказныя. На іх ускладзены абавязак забяспечыць захаванне правіл палявання, тэхнікі бяспекі, афармлення ўсіх дакументаў. А адносіны да належнага афармлення дакументаў у нашай сферы самыя строгія: нязначнае парушэнне — і паляванне прызнаецца незаконным з усімі наступнымі вынікамі!


На працягу гэтага года ў раёне шмат зроблена па біятэхніі ўсімі пярвічнымі калектывамі, бадай, за выключэннем Даўгінаўскага. Агульнымі намаганнямі падрыхтавалі дзевяць стралковых ліній, на іх устанавілі 80 паўвышак. Узведзена шэсць стацыянарных вышак. Абсталяваны дзве кармушкі для казуль, 45 саланцоў для ласёў і казуль, 10 павецяў для падкормкі курапатак.


Не зніжаецца актыўнасць пры правядзенні паляванняў. З пачатку года здабылі пяць ваўкоў, 154 лісіцы, шэсць янотападобных сабак. Члены таварыства дапамагалі ў правядзенні паляўнічых тураў, удзельнічалі ў мерапрыемствах па папярэджанні АЧС, у прафесійных спаборніцтвах — раённых, міжраённых, абласных. Самых-самых баявых памочнікаў ва ўсіх справах праўленне таварыства заахвоціла льготнымі пуцёўкамі.
Сярод пярвічных калектываў найперш адзначу дасягненні Мікалаёўскага (старшыня Аляксандр Кураш), хаця ён адзін з самых маленькіх і яшчэ зусім нядаўна не вызначаўся поспехамі, удзелам у паляўнічых турах. Але сёлета нямала зрабіў па абсталяванні стралковых ліній, узвядзенні вышак, пашырыў зону “А” па пераважнай здабычы капытных. На рахунку мясцовых паляўнічых два дзікі, здабытыя ў рамках барацьбы з АЧС.


Дарэчы, у рэспубліцы праходзіць эксперымент па замацаванні за пярвічнымі калектывамі паляўнічых угоддзяў. У раёне гэтую справу пачынаем менавіта з Мікалаёўскай паляўнічай дачы.


Усе абавязацельствы па правядзенні біятэхнічных мерапрыемстваў выканаў Дварнасельскі калектыў пад кіраўніцтвам Алега Жабёнка. У гэтым жа плане варта адзначыць Туркоўскі, дзе старшыня Мікалай Лагун. Тут рыхтуюцца для правядзення паказальнага палявання ў пачатку лістапада, абсталёўваюць лінію на 20 нумароў.


Станоўча трэба ахарактарызаваць дзейнасць Якубаўшчынскага калектыву пад кіраўніцтвам Сяргея Кузняцова, Павяцкага, які ўзначальвае Павел Крупко.

Фота для ілюстрацыі.
Іван АТРОШКА,
дырэктар раённай

аргструктуры РДГА “БТПР”.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 235
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 487
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 127
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 924
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 221
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 956
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 246
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта