Авторизация
 

Колькі журавін сабралі канкурсанты Міёршчыны

 Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

У конкурсе па зборы журавін, які традыцыйна арганізоўвае ў фестывальны тыдзень раённае аб’яднанне прафсаюзаў, удзельнічалі дзевяць каманд. Спаборнічалі ў раёне экалагічнай сцежкі. Пераможцаў узнагародзілі падчас урачыстага адкрыцця фестывалю “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”.

170 кілаграм ягад сабралі ўдзельнікі конкурсу “Смак журавін”.

НА спаборніцтва адправіліся каманды аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, цэнтральнай раённай бальніцы, райспажыўтаварыства, раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК, аддзела па адукацыі, Міёрскага раёна газазабеспячэння, водаканала, мясакамбіната, камбікормавага завода. Адны ўдзельнічалі ўпершыню, большасць мае конкурсны вопыт. Пасля чатырох гадзін збору ўзважылі вынікі.


У КАМАНДЗЕ аддзела па адукацыі збіралі журавіны пераможцы мінулагодняга спаборніцтва бухгалтар Ала Лукоўская і супрацоўніца СШ №3 імя Я.Томкі на заслужаным адпачынку Валянціна Царкоўская. Сёлета палепшылі вынік з 28 кілаграм да 29 кг 360 г і зноў на першым месцы. Другая пазіцыя, як і ў 2017-м, у цэнтральнай раённай бальніцы, якую прадстаўлялі сястра-гаспадыня аддзялення рэанімацыі і анестэзіялогіі Жанна Казачонак і медсястра тэрапеўтычнага ўчастка райпаліклінікі Марына Рухлова. Сабралі 27 кг 180 г. Вага трэцяга месца — 25 кг 130 г. З такім вынікам завяршылі спаборніцтва старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Леанід Хахель і галоўны бухгалтар Іна Кажан.


Усе ўдзельнікі спаборніцтва атрымалі падарункі ад спонсара фестывалю “MMPZ-STEEL”.
Як заўважае старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Барэйка, конкурс “Смак журавін” — гэта цэлы пакет задавальненняў. Арганізаваны падвоз, фізічная актыўнасць на свежым паветры, у дадатак да карысных ягад, якія канкурсанты забіраюць дадому, — прызы і падарункі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 235
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 487
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 127
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 924
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 221
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 956
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 246
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта