Авторизация
 

Назіралі за жураўлямі ва ўрочышчы Вайткова

 Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

На балоце Ельня гняздуецца каля пяцідзесяці пар жураўлёў. Падчас асенняй міграцыі прыпыняюцца тысячы. У палёце развіваюць хуткасць да 80 кіламетраў у гадзіну. Шмат цікавых фактаў расказваў дырэктар заказніка “Ельня” Іван Барок, пакуль экскурсанты па чарзе назіралі ў біноклі і падзорную трубу за птушкамі.

Прыемна і пазнавальна правяла адзін з вечароў фестывальнага тыдня моладзь з Міёр.

ЗБІРАЛІСЯ на экасцежку. Масіўныя сінія хмары, што кружылі вакол райцэнтра, перайначылі планы. Пакуль не пачаўся дождж, Іван Барок прапанаваў паехаць ва ўрочышча Вайткова, што ў ваколіцах Чапукоў, і паназіраць за жураўлямі на палетках. Узялі біноклі, падзорную трубу і паспяшаліся на месца.


Адлегласць ад дарогі да поля кіламетра паўтара. Калі ўважліва ўгледзецца, заўважаеш невялікія шэрыя кропкі. У бінокль выразна бачны чародкі жураўлёў. Адны харчуюцца, некаторыя стаяць крыху наводдаль. Іван Іванавіч заўважае, што гэта вельмі асцярожныя птушкі, клапоцяцца пра ўласную бяспеку. Падчас харчавання і адпачынку пакідаюць ахову. Калі што здарыцца — птушкі-вартаўнікі адразу папярэдзяць. Ахоўнымі паслугамі жураўлёў нярэдка карыстаюцца качкі.


 — А вунь птушаня корміцца, — гледзячы ў падзорную трубу, гаворыць Іван Іванавіч. — Дарослых птушанят жураўлёў можна пазнаць па жоўта-аранжавым колеры галавы.

— Бачу птушаня! — радуецца назіральнік.


Як расказаў Іван Барок, жураўліная пара выводзіць двух птушанят. Выжыць удаецца не кожнаму. У нашых мясцінах найбольшую небяспеку для жураўлёў уяўляе янотападобны сабака. Разбурае гнёзды, нападае на птушак.


САЧЫЦЬ за жураўлямі на палетку — занятак цікавы. Дырэктар “Ельні” заўважае, што яшчэ больш захапляе вячэрні лёт. Ім любуюцца турысты. Штогод балота і яго ваколіцы наведвае шмат гасцей. Летась прынялі паўтары тысячы. Зараз выхадныя дні ў супрацоўнікаў заказніка распісаны на экскурсіі да шостага кастрычніка. Цікавая Ельня для беларусаў, расіян, немцаў, палякаў, французаў, наведваліся турысты з Венесуэлы і Бразіліі. Іх уражвае балота, бо ў свядомасці многіх гэта багна і цемра, заварожваюць высакародныя птушкі.


У той вечар дождж толькі крыху пацерусіў. Таму за жураўлямі назіралі без спешкі. На іх, сапраўды, хочацца глядзець доўга. Пасля ля берага возера частаваліся цёплым іван-чаем з ліпай, слухалі расповяды Івана Іванавіча пра балотна-турыстычныя і іншыя прыгоды, дзяліліся сваімі гісторыямі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Госці краін

free counters
Партнеры сайта