Авторизация
 

Запрашаюцца валанцёры на рамонт плацін заказніка "Жада"

 Рэспубліканскі водна-балотны заказнік “Жада” займае плошчу 7118 гектараў. Знаходзіцца на тэрыторыі Шаркаўшчыны і Міёршчыны. Гэта частка вялікай балотнай сістэмы, куды ўваходзіць і Ельня. Калісьці Жаду асушалі, палову перакапалі каналамі. У 2011 годзе “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ўзялася аднаўляць балота, паставілі каля ста плацін. З часам яны становяцца непрыдатнымі і не ўтрымліваюць ваду. Неабходна рамантаваць.

Жыць валанцёры будуць у палатках. Не бяда, калі яе няма, знойдзецца ў арганізатараў летніка. Галоўнае — узяць з сабой дыванок і спальнік, посуд.


Чым будзем займацца: пілаваць дрэвы, з іх вырабім калы, паставім тын. А яшчэ — капаць торф, якім шчыльна наб’ём прамежкі. Таму неабходны балотныя боты і адпаведнае адзенне.


Абавязкова вазьміце з сабою сродкі, якія адпуджваюць насякомых. Можа быць горача, таму неабходны пляшка для вады і галаўны ўбор. Не перашкодзіць плашч або дажджавік і невялікі заплечнік.


Выязджаем з Мінска на мікрааўтобусе 17 жніўня, вяртаемся 26 жніўня. У гэтыя дні можна дабірацца разам з намі, у іншы час забіраем з Шаркаўшчыны. Але неабходна папярэдне паведаміць пра гэта.

Можна прыехаць на ўвесь перыяд летніка або на некалькі дзён. Любая дапамога важная. Калі ахвотнікаў збярэцца шмат, будзем аддаваць перавагу моцным людзям, хто едзе на ўвесь перыяд або дабіраецца самастойна і бярэ з сабой каго-небудзь.


Каб запісацца, запоўніце форму на сайце “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Узніклі пытанні — тэлефануйце на нумары (+375 17) 369-76-13, (+375 29) 223-06-13 ці (+375 29) 101-68-87 або пішыце каардынатару летніка Максіму Нямчынаву: nemtchinov@ptushki.org.


Засталіся месцы на 20-26 жніўня. Да сустрэчы на балоце!

Фота з сайта "АПБ".

Алеся БАШАРЫМАВА,
прэс-служба
ГА “Ахова птушак
Бацькаўшчыны”.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 378
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 142
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 827
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 352
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 094
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 232
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 204
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта