Авторизация
 

Некаторыя моманты з жыцця Міёрскай структуры "БТПП"

 Дырэктар Міёрскай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Іван АТРОШКА з нецярпеннем чакае вынікі дзейнасці паляўнічай гаспадаркі за паўгоддзе. Яны будуць вядомы літаральна праз некалькі дзён. На 1 чэрвеня забяспечаны даходы ў 50771 рубель, план выкананы на 105,9%. 

— Пазіцыі павінны захаваць і па выніках паўгоддзя, бо ў першым летнім месяцы працавалі не менш напружана, — перакананы Іван Часлававіч. — Сёлета вельмі ажывіўся камерцыйны турызм, пад якім у нашай сферы разумеецца арганізацыя палявання для замежных аматараў здабычы дзічыны. Хаця ў тутэйшыя ўгоддзі пакуль часцей наведваліся стралкі з Расіі — Масквы і Пецярбурга, за кошт гэтага даходы ад эксплуатацыі Дома паляўнічага толькі за пяць месяцаў выраслі на 68,3% больш за планавы паказчык, а заданне па даходах ад замежнага турызму выканана на 582,3%. Як бачым, сапраўдныя мужчыны былі гатовы плаціць за задавальненне здабыць па вясне гусака, качку, вальдшнэпа. У сярэдзіне мая пачалося паляванне на казулю, з 20 жніўня будзе адкрыта на лася.


Ужо выказалі жаданне паспытаць шчасця ў паляванні на птушку з сабакамі ў верасні дзве групы італьянцаў. Паступіла пяць заявак на лася ад расіян на кастрычнік.


Зацішша ў пэўнай меры прынесла нам сусветнае першынство па футболе, на перыяд гэтага спартыўнага мерапрыемства суседзі забаранілі перамяшчэнне зброі, нават паляўнічай, праз мяжу.


Наколькі паляўнічыя ўгоддзі на Міёршчыне багатыя на дзічыну?
— Сёлета мы маем дазвол на здабычу сотні казуль, але пакуль арганізоўваем здабычу толькі самцоў. На 1 ліпеня “трапілі на мушку” 28 жывёл—27 самцоў і селекцыйная, пакалечаная самачка. Вядома, замежных , ды і не толькі, паляўнічых найперш цікавяць трафейныя экзэмпляры, да якіх адносяцца здаровыя дарослыя асобіны з развітымі рагамі. Маем магчымасць арганізаваць паляванне і на такіх, хаця разумееце, што ў лесе водзяцца розныя, спецыяльна выбраць жаданых па пэўных паказчыках практычна немагчыма. У той жа час адны едуць за трафеем — рагамі ці скурай, іншым патрэбна толькі мяса.


Значэнне мае таксама цана. Тая ж казуля для мясцовага паляўнічага будзе каштаваць 100-150 рублёў, для замежнага — не менш за 7000.
Што да дзікоў, то здабываем без спасылкі на сезон. Але іх не менее. У сакавіку пры падліку выявілі па слядах 10, ужо здабылі 15 рознага ўзросту і полу. Імі больш цікавяцца мясцовыя паляўнічыя, якія добра ведаюць арэал жыцця лясных свіней і шляхі іх перамяшчэння. Толькі за чэрвень арганізавана 17 “рэйдаў” на дзікоў, у іх удзельнічала каля 40 паляўнічых, здабычай сталі чатыры жывёліны.


Цяпер кожную ноч адна-дзве групы паляўнічых дзяжураць на палях з пасевамі сельгаскультур, куды лясныя жывёлы выходзяць карміцца.
У час такіх аблаў, пры правядзенні іншых мерапрыемстваў адначасова вырашаем шматлікія пытанні вядзення паляўнічай гаспадаркі. Напрыклад, вызначаем стан існуючых вышак, саланцоў і кармавых пляцовак, пры патрэбе рамантуем, падбіраем зручныя мясціны для новых. Пэўная ўвага надаецца знішчэнню так званых непажаданых відаў. Сёлета ўжо ўпалявалі чатырох ваўкоў, 103 лісіцы, шэсць янотападобных сабак і 45 бадзячых сабак, якія карміліся ў нашых угоддзях.


Хто рэгулярна ўдзельнічае ў мерапрыемствах па развіцці паляўнічай гаспадаркі?
— Найперш гэта егеры, многія члены пярвічных калектываў. Асаблівая ўдзячнасць за актыўнасць, зацікаўленасць, адказнасць Міхаілу Шуку, Юрыю Дзедушкевічу, Леаніду Шокелю (ён з Дварнасельскай дачы), жыхару райцэнтра Валерыю Верашчаку, які здабыў ваўка, рэгулярна “ходзіць” на дзікоў. Як знаходзяць час, далучаюцца Віктар Дзеравянчык, Віктар Бандарэнка і іншыя.


Адным словам, лета для паляўнічых — таксама напружаны перыяд?

— Так, бо паляўнічы сезон працягваецца. Дадаткова цяпер рыхтуем другія ў гэтым годзе спаборніцтвы па стральбе. Яны павінны прайсці ў ліпені, да пачатку палявання на качак, каб вызначыць лепшых стралкоў для ўдзелу ў занальных, магчыма — абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах.
— Жадаю поспеху!

Фота з архіва рэдакцыі.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 765
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 57 576
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 649
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 698
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 24 507
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 331
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 697
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 августа 2018
Василий, Иван, Кирилл, Платон, Роман, Степан, Тарас, Федор

Именины 14 августа 2018
Александр, Дмитрий, Леонтий, Тимофей, Федор, Софья

Госці краін
free counters
Партнеры сайта