Авторизация
 

Возера Коласава прымала конкурс рыбаловаў

 На апошні дзень чэрвеня прагназавалі пахмурнае неба, вецер і да +14 увечары. Сіноптыкі стрымалі абяцанне. Але на беразе возера Коласава надвор’е было іншым. Высокія дрэвы хавалі ад ветру, сагравалі касцёр і гарачая юшка. Тут праходзілі спаборніцтвы па рыбнай лоўлі. 

ДЛЯ ўдзельнікаў групы “Прырода. Адпачынак у Міёрах. Рыбалка”, што дзейнічае ў сацыяльнай сетцы “Укантакце” спаборніцтвы становяцца традыцыяй. Двойчы на год — зімой і летам — адміністрацыя аб’яднання запрашае рыбаловаў-аматараў разам парыбачыць. Уваход свабодны, колькасць канкурсантаў неабмежавана.


 Сабралася дванаццаць удзельнікаў. Некаторыя загадзя падрыхтавалі месца для рыбалкі. Умовы конкурсу гэта не забараняюць. На лоўлю адвялі дзве гадзіны. Пакуль рыбакі пільна сачылі за паплаўкамі, арганізатары завіхаліся ля катла з юшкай і мангалам з шашлыкамі.
 ЯК вярнуцца з рыбалкі з багатым уловам? Дакладнага адказу не ведае нават самы заўзяты рыбак. Надвор’е, атмасферны ціск, падкормка, прынада… Нават калі ўлічыць усё, не факт, што клюне. Напэўна, і ў гэтай справе сваю ролю адыгрывае шанцаванне.


— Не самае ўдалае месца для рыбалкі выбрала. Вецер хвалі гнаў. Складана за паплаўком сачыць, — гаворыць Лілія Батарчук.


Улоў атрымаўся сціплы. Аднак менавіта ў яе вядры плавала самая маленькая рыбка. За што канкурсантка атрымала медаль і падарункі. Для першага спаборніцтва эмоцый дастаткова.


— Трэці раз у такім конкурсе ўдзельнічаю. Не прапускаю і іншыя турніры па рыбнай лоўлі, якія праходзяць у раёне, — расказвае Аляксандр Крокас.


 Лавіў рыбу разам з шасцігадовай унучкай Палінай, якая прыехала на канікулы з Бранска. Менавіта дзядуля прывіў дзяўчынцы захапленне рыбалкай. На конкурсе Паліна заняла трэцяе месца ў намінацыі “Самы масавы ўлоў”.


Другім па вазе злоўленай рыбы стаў Андрэй Сіповіч. На яго кручок клюнула і самая вялікая рыба.


Пераможца конкурсу — Сяргей Зелянкоў. Улоў важыў 1 кілаграм 14 грам. Дарэчы, на зімовых спаборніцтвах Сяргей таксама ўзяў першае месца.


ПАСЛЯ таго як падвялі вынікі, узнагародзілі пераможцаў, адзначылі памятнымі падарункамі ўсіх удзельнікаў, рыбаловы пачаставаліся гарачай юшкай, запечанай на вугалях бульбай, а таксама прынесенымі з сабой ласункамі. Вячэра на свежым паветры асаблівая на смак. Дзякавалі арганізатарам за магчымасць актыўна адпачыць за любімым заняткам, абяцалі падтрымліваць традыцыю.


ДАРЭЧЫ. За выраб кубкаў і медалёў арганізатары спаборніцтва выказваюць удзячнасць майстэрні “Лаўка цудаў” пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і асабіста супрацоўніцы ўстановы Алене Плехтан. Дыпломы для канкурсантаў падрыхтаваў Сяргей Сушко. 

Фота з архіва групы “Прырода. Адпачынак у Міёрах. Рыбалка”.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта