Авторизация
 

Чаму на возеры Цяцёркі вельмі рэдка заўважаны вадаплаўныя птушкі?

 У рэдакцыю даслала здымкі Ірына Дзядзюра. Яна захапляецца цудоўным возерам Цяцёркі, што ля вёскі Апанасёнкі па правым баку ад дарогі Міёры — Браслаў. Піша, што рыбачылі на ім шмат, але ніводнага разу не заўважылі, каб на вадаёме плавалі птушкі — чайка, лебядзь ці качка… “Можа там водзяцца шчукі-монстры, а птушкі іх баяцца?” — выказвае здагадку чытачка. 

За тлумачэннем звярнуліся да чалавека, які з прыродай на “ты”. Дырэктар заказніка “Ельня” Іван Барок прывёў наступныя аргументы:


— Па-першае, берагі возера Цяцёркі бедныя на расліннасць, дзе звычайна гняздуюцца вадаплаўныя птушкі, а менавіта на трыснёг, чарот… Па-другое, актуальная знешняя бяспека. На поўначы і паўночным-захадзе возера прымыкае да балота. Драпежнікі ўдала выкарыстоўваюць гэтую магчымасць для палявання. З іншых бакоў доступ чалавека не складае праблем. Блізка і баявітая дарога. Аднак птушкі не такія простыя стварэнні, у іх працуе інстынкт самазахавання. Любяць спакой. Ад балота да возера падступае нешырокі канал. Менавіта на ім свае гнёзды збудавалі качкі. Быў сведкам, як ад канала яны выплывалі і прагульваліся з птушанятамі, на першы погляд, па пустынным возеры. Паблізу Цяцёрак знаходзяцца азёры Глыбокае, Сумаўка і Важа, Асінаўка. Таму для гнездавання вадаплаўныя птушкі перавагу аддаюць ім. Водзяцца там качкі, чомга і іншыя.


 Возера Цяцёркі мае глыбіню прыблізна 2,5 метра. Цёмная вада абумоўлена блізкасцю да балота. Шчук-монстраў тут няма, але добрыя экзэмпляры трапіць на кручок могуць!


— Шчыра дзякуем за грунтоўнае тлумачэнне таямніц арганізацыі жывой прыроды.
***
Тэма выклікала цікавасць у сацыяльных сетках. У групе “Миоры. Новости/ Міёрскія навіны” ў “Одноклассниках” каментар Ірыны Шук дадае такую версію: “Кажуць, што ў гэтым возеры няма дна“. Міла Малец мяркуе, што тут дрэннае месца: “Птушкі адчуваюць негатыў і не са- дзяцца на ваду. Не адчуваюць зямлі ці дна возера”. Раіць запытацца ў вучоных, пажылых мясцовых людзей пра таямніцу.


У сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” каменціруе міярчанін Аляксей Дзмітрыеў: “Трафеяў у мяне з гэтага возера няма. Аднак быў сведкам, што на Цяцёрках лавілі на донку ліня, шчупака на кружкі, ведаю, што вывуджваюць і карася. Рыбакі адносяць яго да “возера з характарам”. Значыць, што не надвор’е ўплывае на ўлоў, а нейкія свае правілы: тут не заўсёды можа кляваць і лавіцца рыбка. Падобна, што возера Цяцёркі таямнічае і адсутнасцю птушак, і яшчэ непрадказальным рыбадайным характарам!

P/S: Сапраўды там трапляюцца важкія рыбіны. Ірына Дзядзюра па нашай просьбе даслала фота яе мужа Алега з трафейным шчупаком з загадкавага возера Цяцёркі.

Фота Ірыны ДЗЯДЗЮРЫ.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 590
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 605
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 605
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта