Авторизация
 

Гідралагічны заказнік “Балота Мох” наведалі навукоўцы з Расіі і ЗША

 Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова”Ельня” зацікаўлена ў развіцці турыстычнага патэнцыялу, гэта дадатковая крыніца фінансавання рэалізацыі многіх прыродаахоўных праграм і дзейнасці ў цэлым. 

Аднак асноўныя мэты яе стварэння — ахова ўнікальнага верхавога балота і навуковая дзейнасць у гэтым накірунку. Таму заканамерна, што нядаўна ў чэрвені дзякуючы нашай матэрыяльнай базе рэспубліканскі гідралагічны заказнік “Балота Мох” стаў адным з аб’ектаў міжнароднага навуковага семінара, які праводзілі Цэнтральны батанічны сад і Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На ім абмеркавалі стратэгіі і метады батанічных садоў па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці прыроднай флоры.

 Навукоўцаў з важнага мерапрыемства зацікавіў адзін з самых паўднёвых у Еўропе арэалаў знаходжання марошкі, які выяўлены на балотах Міёршчыны. Вывучыць умовы яе росту, узяць узоры мясцовай расліны для генетычнай экспертызы, каб прасачыць шляхі распаўсюджання і магчымыя роднасныя сувязі з аналагічнымі ягаднікамі ў іншых мясцінах планеты, прыехала дэлегацыя з дзевяці чалавек. У яе склад уваходзіла некалькі спецыялістаў Цэнтральнага батанічнага саду і Інстытута эксперыментальнай батанікі. Сярод замежных удзельнікаў былі расіяне -- дырэктар Батанічнага саду Цвярскога дзяржуніверсітэта Юрый Наумцаў і старшы навуковы супрацоўнік такой жа ўстановы з Екацярынбурга Яўген Філіпаў, амерыканскія эколагі Джотсна Шарма, Дэвід Рэмікал і Мішэль Кост з універсітэтаў Тэхаса, Міннесоты і Мічагана. Дарэчы, менавіта амерыканцы ў сваіх лабараторыях зоймуцца генетычнымі даследаваннямі. Яны ў розных мясцінах участка марошкі памерамі прыкладна 350 на 15-20 метраў у цэнтры балотнага масіву сарвалі 14 лісточкаў, кожны размясцілі ў асобны спецыяльны пакецік з адсарбентам, каб захаваць ад псавання і пашкоджання біялагічны матэрыял. На вываз яго за межы краіны дазвол далі беларускія Мінпрыроды і мытня.


 Навуковая экспедыцыя дадаткова занялася вывучэннем трох мясцовых відаў расянкі, сярод якіх аказаўся гібрыд англійскай і круглаліставой з лацінскай назвай Drosera obovata. Таксама нечакана выявілі высокаўраджайную папуляцыю дробнаплодных журавін, пра існаванне якой мы не ведалі. Дарэчы, і звычайныя журавіны сёлета абяцаюць парадаваць ураджаем.


 Сярод замежных гасцей той дэлегацыі асаблівую цікавасць да нашага балота праяўляў спецыяліст па ахоўваемых відах раслін і аднаўленні рэдкіх экатопаў Дэвід Рэмікал з Міннесоты. Наогул Ельня становіцца ўсё больш папулярнай і вядомай. Пра тое сведчыць прыватны турыстычны візіт Пасла яе вялікасці каралевы Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіоны Гібб. Яе надта здзівілі ландшафты верхавога балота і мноства рэдкіх раслін на ім. Уразіла падарожжа на пнеўматычнам усюдыходзе да возера Курганістае, дзе дыпламат нават прайшлася па наваколлі на балотаступах. Цудоўным дапаўненнем да яго сталі мясцовыя стравы на “Мацейкавай сядзібе” ў Пераброддзі. Гаспадыня Галіна Паўлоўская пачаставала госцю, якая аказалася перакананай вегетарыянкай, беларускім халадніком і клёцкамі з грыбнымі “душамі”.


Цяпер рыхтуемся да візіту вялікай дэлегацыі (27 чалавек) з інстытута імя Гётэ, які рыхтуе пасольства ФРГ. Гэтая навучальная ўстанова арганізуе паглыбленае вывучэнне нямецкай мовы сярод замежных школьнікаў, у тым ліку беларускіх. У нас госці з Германні два дні збіраюцца прысвяціць навукова-практычнаму знаёмству з самым вялікім верхавым балотам краіны.

Здымкі прадастаўлены ДПУ “Ельня”.
Іван БАРОК,
дырэктар дзяржаўнай прыродаахоўнай
установы “Ельня”.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 378
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 142
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 827
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 352
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 094
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 232
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 204
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта