Авторизация
 

Кожны падпал — злачынства супраць прыроды

 Сухастой у лясах, на палях і тарфяніках — ідэальны асяродак для пажару. Ён можа пачацца ад маленькай іскры. Нават пры нязначным ветры полымя захоплівае вялізныя тэрыторыі.

Навакольнаму асяроддзю наносіцца адчувальная шкода. Збядняецца раслінны свет, гінуць насякомыя, дробныя жывёлы. Полымя знішчае гнёзды птушак і жытлы звяроў. Прадукты гарэння, у тым ліку вуглякіслы газ, шкодныя і для чалавека.


Ад палаў пакутуе не толькі прырода. Часта домаўладальнікі знішчаюць сухую расліннасць і смецце на прылеглых тэрыторыях і ля гаспадарчых пабудоў. У некаторых выпадках узнікаюць пажары, падчас якіх згарае маёмасць, гінуць людзі.


Каб не дапусціць бяды, выконвайце наступныя правілы:
- не падпальвайце сухую траву на палях або палянах у лесе. Калі гэта робяць іншыя, паспрабуйце іх спыніць;
- не раскладвайце вогнішча ў сухім лесе або на тарфяніку. Рабіце гэта на пяску або гліне. Зграбіце лясную падсцілку з кастрышча і ў радыўсе аднаго метра;
- перш чым пайсці, добра заліце вадой касцёр. Разграбіце попел, каб не заставалася тлеючых вугалёў. Пачакайце, пакуль з вогнішча не перастане ісці дым або пар;
- не кідайце непатушаныя запалкі і цыгарэты, не карыстайцеся петардамі, бянгальскімі агнямі і свечкамі ў лесе;
- не заязджайце ў лес на аўтамабілях і матацыклах. Іскры з глушыцеля могуць выклікаць пажар;

- патлумачце дзецям, сябрам і знаёмым, што неасцярожнасць можа стаць прычынай пажару.


Згодна з артыкулам 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях, або непрыняцце мер па тушэнні палаў на зямельных участках, якія знаходзяцца ва ўладанні, карыстанні або ўласнасці, пагражае штрафам ад 10 да 40 базавых велічынь.


Згодна з артыкулам 15.58 за распальванне кастроў у забароненых месцах прадугледжаны папярэджанне або штраф да 12 базавых велічынь.
Матэрыяльная шкода ў буйным памеры ў выніку выпальвання сухой расліннасці і незахавання патрабаванняў пажарнай бяспекі прыводзяць да крымінальнай адказнасці.


Не паліце сухую траву. Заўважылі пажар — тушыце яго. Калі не спраўляецеся самі, паведаміце ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, работнікам лясной гаспадаркі або ў міліцыю.

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр ВАЯВОДАЎ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 858
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 325
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 181
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 913
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 133
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 112
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта