Авторизация
 

У Міёрах гняздуюцца гракі

 Разбураць птушыныя гнёзды дазволена толькі з 15 жніўня да 15 лютага. Аднак толькі размешчаныя на насаджэннях у населеных пунктах, на жылых, вытворчых, культурна-бытавых і іншых будынках і збудаваннях! 

Прыйшла вясна. Гракі вострымі дзюбамі вырываюць траву, ламаюць сухія галінкі і нясуць «будаўнічы» матэрыял у свае гнёзды. Селяцца яны калоніямі ад дзесяці да некалькіх сотняў пар, таму іх дружную грамаду нельга не заўважыць.

СПЯШАЮЦЦА завяршыць рамонт сваіх селішчаў і іншыя з сямейства воранавых. У Міёрах за іх гнездаваннем можна назіраць на паўвостраве, ля ракі Мерыца побач з касцёлам. Не ўсім падабаюцца гаманлівыя суседзі. Аднак, са слоў арнітолагаў, прымаць меры трэба зімой. Цяпер давядзецца цярпець, бо адпаведна Закона «Аб жывёльным свеце» разбураць гнёзды вясной забараняецца. У гэтым нарматыўным акце адзначана, што з мэтай рэгулявання папуляцыі пэўных відаў крылатых насельнікаў, у тым ліку і прадстаўнікоў сямейства воранавых (без іх знішчэння), вызваляць ад гнёздаў насаджэнні ў населеных пунктах, жылыя, вытворчыя, культурна-бытавыя і іншыя будынкі і збудаванні можна з 15 жніўня да 15 лютага. Тым, хто катэгарычна настроены супраць суседства з птушкамі, давядзецца чакаць восені. А пакуль ёсць час уважліва прыгледзецца да іх паводзін. Магчыма, зменяцца адносіны да такіх суседзяў. — У канцы зімы ў старых гнёздах варон і гракоў селяцца вушастыя совы, якія ў сакавіку выседжваюць яйкі. У некаторых ужо з'яўляюцца савяняткі, — тлумачаць спецыялісты грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». — Гракі таксама гняздуюцца рана, хаця свежыя кладкі яек (познія і паўторныя) можна ўбачыць аж да сярэдзіны мая.

АРНІТОЛАГІ нагадваюць, што за спілоўванне дрэў з гнёздамі ў перыяд забароны накладаецца штраф. Спецыялісты АПБ заклікаюць беражліва абыходзіцца з птушкамі. У прыродным асяродку яны — важнае экалагічнае звяно. Прадстаўнікі сямейства воранавых прадухіляюць масавае размнажэнне многіх шкоднікаў садоў і палеткаў. Знішчаюць дробных грызуноў, падбіраюць на берагах вадаёмаў загінуўшую рыбу, з'ядаюць рэшткі ежы, якую зімой знаходзяць у населеных пунктах сярод смецця… Вясной гракі ўслед за трактарамі з плугамі выбіраюць з глебы шкодных чарвячкоў і лічынак, у тым ліку майскага хрушча. Пры даследаванні загінуўшых вясной гракоў натуралісты выявілі ў страўніку адной з птушак 510 чарвякоў-драцянікаў і 130 бурачных даўганосікаў. І гэта не ўвесь сутачны рацыён грака.

АПОШНІМ часам сямейства воранавых масава селіцца бліжэй да людзей. Нядаўна назірала, як гракі здабывалі ежу ля гарадскіх кантэйнераў са смеццем. Адзін выцягнуў пакет, дастаў бублік і паляцеў. Праз некалькі хвілін вярнуўся з сябрамі, якія забралі ўсю здабычу. Два іншыя гракі, дастаўшы са скрыні баначку з плаўленым сырам, доўгімі дзюбамі старанна выскрэбвалі смакоцце, пачаргова трымаючы ўпакоўку. Суседка наракала, што яны расцягваюць смецце. Пры гэтым узгадала, як аднойчы грак, ухапіўшы грэцкі арэх, шмат разоў уздымаўся высока над дрэвамі і кідаў адтуль цвёрды плод на цэментаваную сцежку, пакуль не разбіў.

ПТУШКІ загадзя пакідаюць небяспечныя месцы. Але яны не адчуваюць варожасці ад чалавека. Таму і самі нярэдка гінуць, і птушанят не могуць зберагчы. "Закон аб жывёльным свеце” ім гарантуе бяспеку.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Эліза БЛАЖЭВІЧ, сябар

ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 84 684
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 53 224
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 23 297
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 23 092
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 21 967
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 065
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 12 735
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 апреля 2018
Александр, Антон, Валентин, Иван, Мартин

Именины 26 апреля 2018
Георгий, Дмитрий, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта