Авторизация
 

Беражыце птушакРэспубліканскі ландшафтны заказнік “Ельня” з 2002 года мае статус тэрыторыі, важнай для птушак. У яго межах за перыяд даследаванняў зарэгістравана 118 відаў пярнатых, з іх 22, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Трэба дадаць, што балота размешчана на буйным міграцыйным шляху вадаплаўных птушак да месц гнездавання ў тундры ў зоне ад Балтыйскага мора да Уральскіх гор.
У канцы сакавіка на балотаходзе праехалі па тэрыторыі заказніка з вядучым арнітолагам краіны, кандыдатам біялагічных навук У. В. Іваноўскім, а таксама з вядомым фатографам міжнароднага агенцтва “REUTERS” Васілём Федасенкам і Наталляй Аблажэй — фотакарэспандэнтам “БелТА”, дырэктарам ААТ “Ельня-экатур” В. Я. Жураўскім і яго памочнікам Дзмітрыем Сачыўкам.
1 красавіка паўсюдна адзначаўся Міжнародны дзень птушак. У школах Міёршчыны праведзены розныя мерапрыемствы. У рамках раённай акцыі “Дапаможам пярнатаму сябру” было арганізавана шмат цікавых і пазнавальных экскурсій, назіранняў, фотасесій, інтэлектуальных шоу, гульняў-віктарын. Дзеці стваралі буклеты, выпускалі лістоўкі, сустракаліся з супрацоўнікамі грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Веру, што сённяшнія хлопчыкі і дзяўчынкі, якія глядзяць на свет шырока раскрытымі вачыма і радуюцца ўсяму жывому, возьмуць у спадчыну традыцыю дапамагаць птушкам. І тады пярнатыя не перавядуцца на нашай зямлі.
М. ГЕРНАТ,
вядучы спецыяліст ДПУ “Ельня”.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта