Авторизация
 

Алена Бандарук прывіта душой да заказніка "Ельня"

 Добрым сябрам, чыя кампанія прыемная, а часам і неабходная, для Алены БАНДАРУК стала балота Ельня. Яшчэ ў школьныя гады Алена бывала на балоце. Пасля кожную восень збірала журавіны. Бліжэй і глыбей спазнала балотны свет, калі працавала вядучым спецыялістам у заказніку "Ельня". Вадзіла экскурсіі на экасцежку, на возера Курганістае. Цяпер бывае тут не па службовых абавязках, а па душэўнай патрэбе.

ПРАЦА ў заказніку "Ельня" для Алены Бандарук была часовай. Замяняла супрацоўніцу, што знаходзілася ў водпуску па доглядзе за дзіцём. Вяла дакументацыю, займалася сайтам, знаёмілася з балотнымі флорай і фаўнай і дзялілася сваімі ведамі з экскурсантамі.


 — Экскурсіі праходзілі і ў візіт-цэнтры, і на балоце. Апошнія асабліва захаплялі турыстаў. Сярод іх былі людзі розных узростаў і прафесій, жыхары вялікіх гарадоў і вяскоўцы, госці з-за мяжы, — расказвае Алена. — Многія прызнаваліся, што ўяўлялі балота зусім не такім, якім бачылі яго падчас сустрэчы.


ДЛЯ самой Алены балота таксама адкрыла нямала раней не вядомых ёй таямніц. Аказваецца, на Ельні больш за сто азёр. Мохам сфагнумам людзі сотні год уцяплялі жыллё, лячылі раны і нават выкарыстоўвалі расліну ў якасці пялёнак. Шэрыя журавы начуюць на балоце і на ўсё жыццё застаюцца вернымі адно аднаму. А драпежная расліна расянка бывае некалькіх відаў.


НА БАЛОТА Алена заўсёды брала з сабой фотаапарат. Дарэчы, купіць яго дапамаглі журавіны. Адкладвала грошы за здадзеныя ягады. Ведала, што ў любую хвіліну на Ельні можна сустрэць штосьці цікавае. А вось чорнаваллёвую гагару за тры гады толькі аднойчы пашанцавала злавіць у аб'ектыў. Рэдкая і асцярожная птушка плавала па возеры Белым.


 — Мне пашчасціла ўбачыць Ельню з вышыні птушынага палёту, рабіла здымкі з верталёта, — успамінае Алена. — Дзіўна, але калі вярталася з балота, не адчувала стомленасці. У Ельні свая аўра, сваё паветра. Турысты на балоце раскрываліся, станавіліся самімі сабой, амаль усе хацелі вярнуцца сюды зноў. Памятаю, як група сямікласнікаў ішла з экасцежкі з песнямі.


ТРЫ гады Алена Бандарук вадзіла экскурсіі па Ельні. Ёй давялося частавацца балотнай вадой, удзельнічаць у рабоце валанцёрскага лагера, лічыць журавоў. Навучылася валяць з поўсці. Напрыклад, фігуркі балотных птушак. Захапленне балотам перадала свайму маладому чалавеку Віталю. Ён папоўніў рады захавальнікаў Ельні.


 ЗГОДНА з дыпломам, Алена — культуролаг. Цяпер працуе ў аддзеле арганізацыйна-метадычнай работы Міёрскага РДК. Гаворыць, што работай вельмі задаволена. Гэма магчымасць праявіць сябе з іншага боку, раскрыць іншыя рысы характару, мець зносіны з цікавымі творчымі людзьмі, быць у курсе культурнага жыцця горада і раёна, прымаць удзел у мерапрыемствах. На мінулым фестывалі "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" на паўвостраве праводзіла майстар-клас па валянні з поўсці.


АДНОСІНЫ з Ельняй у Алены застаюцца трывалымі і цёплымі. Восенню ўдзельнічала ў падліку журавоў. Па-ранейшаму збірае журавіны. Прыходзіць на балота з роднымі і сябрамі проста адпачыць, паслухаць цішыню, палюбавацца краявідамі. 

Фота з уласнага архіва А. БАНДАРУК.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 153
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 390
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 030
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 829
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 137
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 871
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 164
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта