У Віцебскай вобласці забарона на лоўлю шчупака на перыяд нерасту дзейнічае з 9 сакавіка да 25 красавіка. Ва ўсіх астатніх абласцях Беларусі ён доўжыцца з 1 сакавіка да 15 красавіка. Трэба мець на ўвазе, што ў перыяд забароны нельга лавіць шчупакоў любымі спосабамі і прыладамі без выключэння.
Калі вам вядомы факты парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, прашу неадкладна паведаміць у Браслаўскую міжрайінспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне "даверу" 8 02153 68 2 75 у любы час сутак.
В. БУДА, начальнік
Браслаўскай міжрайінспекцыі.