Авторизация
 

На Міёрскім возеры пройдзе рыбалоўны турнір "Удача на кручку"

 У нядзелю, 18 лютага, на Міёрскім возеры пройдзе рыбалоўны турнір  "Удача на кручку". Палавіць рыбку вялікую і маленькую аматараў зімовай рыбалкі запрашаюць райкам ГА "БРСМ" і адміністрацыя групы "Прырода. Рыбалка. Адпачынак у Міёрах" "Укантакце". Уваход свабодны, колькасць удзельнікаў не абмежавана.

Рыбаловаў-аматараў і іх балельшчыкаў чакаем у 8.30 раніцы на Набярэжнай насупраць будынка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Разам з асноўным заняткам у праграме турніру віктарына, конкурс "Шустры бур", фота на памяць. Прызы і падарункі мы падрыхтавалі не толькі для пераможцаў.
!!! Лавіць рыбу толькі на адну вуду.
Спадзяёмся, будзе клёва! Прыходзьце!

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр РЫНКЕВІЧ, адміністратар групы

"Прырода. Рыбалка.Адпачынак у Міёрах".

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта