Авторизация
 

Працягваецца прафілактычная акцыя "Рыбалка па правілах"

 На гэтым тыдні да 18 лютага на вадаёмах рэспублікі працягваецца прафілактычная акцыя "Рыбалка па правілах". Работнікі РДГА "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў" сумесна з інспектарамі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь узмацнілі кантроль за захаваннем Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. 

Асаблівая ўвага надаецца выкарыстанню зімовых прылад — жэрліц (стаўкоў) і захаванню санітарнага стану на вадаёмах. 

Нагадваем, што рыбаловам дазваляецца выкарыстоўваць адну ці некалькі прылад лоўлі, але на іх павінна быць не больш за пяць кручкоў, толькі членам РДГА "БТПР" — да 10 кручкоў на кожнага.


Здабыча рыбы ці іншых водных жывёл без належнага дазволу, у забароненыя час ці тэрміны, у забароненых месцах або недазволенымі прыладамі і спосабамі, нават спроба такой здабычы караюцца штрафамі ў 20-50 базавых велічынь з канфіскацыяй прылад і ўлову.
Заплаціць салідную суму давядзецца нават за знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях ці на прылеглай да іх тэрыторыі на адлегласці да 1 кіламетра ад берагавой лініі з забароненымі прыладамі рыбалоўства ці рыбай, лоўля якой тут ці ў гэты час не дазволена або вага ўлову перабольшвае нормы, без дакументаў, што пацвярджаюць законнасць валодання рыбай.


Штрафамі караюцца і іншыя парушэнні Правіл. Адначасова давядзецца кампенсаваць шкоду, нанесеную прыродзе незаконнымі дзеяннямі. Да прыкладу, толькі адзін незаконна здабыты шчупак абыдзецца ў тры базавыя велічыні, судак — у шэсць.

Фота для ілюстрацыі.
Іван АТРОШКА, дырэктар

раённай аргструктуры РДГА "БТПР".

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 548
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 772
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 918
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 241
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 123
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 867
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 664
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2018
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2018
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта