Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства забаронена лавіць рыбу з выкарыстаннем кружкоў, жэрліц, ставак, калабашак і іншых аналагічных сістэм і прыстасаванняў у начны час, а таксама без указання на іх прозвішча і ініцыялаў рыбалова.
Нельга пакідаць устаноўленыя прылады без нагляду — тады іх забярэ рыбны кантроль.
А. АНТОНАЎ,
дзяржінспектар Браслаўскай міжрайінспекцыі.
*** З 25 снежня да 28 лютага ўстаноўлена забарона на лоўлю наліма. Гэта адзіная прэснаводная рыбіна атрада траскападобных, якая нерастуецца зімой. Калі яна выпадкова трапіла на кручок, трэба выпусціць непашкоджанай у вадаём. Інакш пагражае штраф за адну асобіну ў 27 базавых велічынь. Улоў сапраўды стане залатым.
Затое лічынак хіраманід (матыля) можна здабываць на ўсіх вадаёмах Міёрскага, Браслаўскага і Шаркаўшчынскага раёнаў. Але грамадзянам у асабістых мэтах дазваляецца намываць не больш за 0,1 кілаграма гэтай прынады на чалавека ў суткі з выкарыстаннем сачкоў і рамак любой мадыфікацыі. Забарона на здабычу пачнецца 10 красавіка і падоўжыцца да 8 чэрвеня.
В. ЖУРАЎСКІ, намеснік начальніка
Браслаўскай міжрайінспекцыі.