Пригласите птицу в "столовую"

 Снежны покрыў, абледзяненне дрэў і іншай расліннасці, халады ўскладняюць здабычу ежы для птушак, якія засталіся зімаваць.

У іх ліку вялікая і хахлатая сініцы, лазараўка, звычайная аўсянка, попаўзень, гаічка, снягір і некаторыя іншыя. "Сталовай" для гэтых маленькіх птушак могуць стаць кармушкі з кардону, празрыстых пластыкавых бутэлек, неглыбокія драўляныя скрыначкі. Не забудзьцеся напоўніць іх збожжам, дробным насеннем. Не лішнім будзе несалёнае сала.


Назіранне за птушкамі — цікавы занятак для выхаванцаў дзіцячых садкоў, школьнікаў. Дапаможам птушкам перажыць зіму!

Фота для ілюстрацыі.
А. АНТОНАЎ,
дзяржінспектар Браслаўскай

міжрайінспекцыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.