Авторизация
 

Птушка 2018 года — шчыгол чорнагаловы

 Птушкай 2018 года грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" вылучыла шчыгла чорнагаловага (лат. Carduelis carduelis), які ў Беларусі гняздуецца паўсюдна. Колькасць гэтага віду стабільная — прыкладна 180-200 тысяч пар.

Першай птушкай года ў 2000-ым у нашай краіне быў белы бусел. Затым важны статус атрымалі белая пліска, івалга звычайная, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка (русск. бородатая неясыть), кнігаўка (русск. чибис), звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэры гусь, пустальга звычайная, вялікі кулён (русск. большой кроншнеп), чорны стрыж, удод, зязюля звычайная, вушастая сава, гогаль звычайны. Сёлета ў цэнтры ўвагі хахлаты жаўрук ці жаўрук-смяцюх.

Плануецца традыцыйны выпуск манеты і маркі з выявай птушкі. У гарадах і райцэнтрах пройдуць тэматычныя пазнавальныя экскурсіі, школьныя ўрокі, акцыі, лекцыі, конкурсы малюнкаў. На тэрыторыях гнездавання ўстановяць папераджальныя шыльды "Тут спявае шчыгол—птушка года!"—яе макет можна скачаць з сайта АПБ. Там жа знаходзіцца прэзентацыя аб жыцці шчыгла чорнагаловага, запіс яго спеваў. У Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя юныя мастакі прадэманструюць свае таленты на тэму "Што есць шчыгол?" У чэрвені ў краіне пройдзе конкурс "Птушка-арт". Творцы з групамі добраахвотнікаў стануць так, каб склаўся яркі сілуэт шчыгла, фато-графы зробяць здымкі. Палажэнні конкурсаў хутка з'явяцца на сайце ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Асаблівы статус будзе нададзены шчыглу чорнагаловаму на Гомельшчыне, дзе летась ён стаў афіцыйным сімвалам Кармянскага раёна.

Галоўная мэта кампаніі "Птушка года"—прыцягнуць увагу да птушак як важных насельнікаў прыроды і неабходнасці захавання іх месц пражывання. 

Goldfinch—залаты в'юрок, так англічане называюць шчыгла чорнагаловага. Лоб і падбародак чырвоныя, шчокі і бакі цемені белыя, сярэдзіна цемені—чорная, спіна шаравата-бурая, грудзі карычневыя, надхвосце белае, крылы і хвост чорныя з белымі вяршынямі пёраў, на крылах добра бачны вялікія жоўтыя "люстэркі". Дзюба і ногі жаўтлява-бурыя. У маладой птушкі чырвоныя і белыя тоны ў апярэнні галавы адсутнічаюць. Шчыгол невялічкі—каля 12 сантыметраў. Вага—ад 11 да 23 грамаў.

Жыве птушка ў светлых лісцевых і змешаных лясах. Для гнездавання выбірае дрэвы ў спалучэнні з адкрытымі прасторамі лугоў, выганаў, палян. Жыве ў  насаджэннях культурнага ландшафту ў вёсках, гарадах і ваколіцах. Селіцца ў фруктовых садах, шырокіх светлых парках, скверах, уздоўж дарог.

Восенню і зімой шчыглоў можна ўбачыць на ўскрайках населеных пунктаў ля зараснікаў, пустуючых вясковых сядзіб. Яны шукаюць насенне дзядоўніку, лапуха, асоту, васількоў, дзьмухаўца, конскага шчаўя і іншых раслін. Прылятаюць да жылых дамоў на агароды і кветнікі. Трымаюцца зграйкамі па 5-10 асобін, зрэдку па 20-30. Калі ў паўночных рэгіёнах Беларусі зіма надта халодная, перамяшчаюцца на поўдзень, пасля вяртаюцца. У другой палове красавіка чародкі разбіваюцца на пары і выбіраюць месцы для гнездавання. Жытло будуюць толькі пасля з'яўлення лісцяў на дрэвах. Сплятаюць яго з моху, бяросты, вузкага сцябла травы, тоненькіх карэньчыкаў і змацоўваюць павуціннем. Унутры высцілаюць пухам, поўсцю і дробным пер'ем.

Штогод самка адкладае па чатыры-пяць блакітна-зялёна-белых яек з чырвонымі плямкамі. Птушаняты выводзяцца праз 12-14 сутак і знаходзяцца ў гняздзе 10-15 дзён. Бацькі выкармліваюць малых павучкамі, тлёй і дробнымі лічынкамі насякомых. У час аблёту неакрэплыя птушаняты не адлятаюць далёка, дарослыя птушкі яшчэ 6-10 дзён падсілкоўваюць іх. Затым маладыя збіраюцца ў невялікія чародкі і вандруюць паблізу ў пошуках корму.

Шчыгол—вясёлая, рухомая птушка. Добра адчувае сябе і ў хатніх умовах. Хутка асвойваецца і круглы год спявае, за выключэннем перыяду лінькі. У прыродзе яны цешаць спевамі з вясны да жніўня. У рэпертуары каля 20 "мелодый", якія заварожваюць прыгажосцю.

Эліза БЛАЖЭВІЧ,

сябра ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 80 074
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 42 637
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 17 748
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 16 810
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 15 687
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 15 378
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 8 214
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2017
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2017
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта