На тэлефон Браслаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету часта паступаюць званкі ад рыбаловаў-аматараў з просьбай патлумачыць правілы лову сама.
У перыяды з 1 лістапада да 31 сакавіка і з 31 мая да 1 лі-пеня ў Віцебскай вобласці лавіць сама забаронена. Калі трапіўся, трэба выпусціць.
Калі сом злоўлены не ў перыяд забароны, яго памер павінен складаць не менш за 70 сантыметраў. Вымяраецца рыбіна ад кончыка роту да аснавання сярэдніх прамянёў хваставога плаўніка, які ў дліну не ўваходзіць. Вылаўліваць рыбу, якая не дасягнула прамысловай меры, дазволена не больш за 20% ад колькасці злоўленай гэтага віду.
Фота для ілюстрацыі.
В. ЖУРАЎСКІ, намеснік
начальніка Браслаўскай
МРІ АЖ і РС.