На юг с Миорщины

 Праз нашы мясціны птушкі ляцяць у цёплыя краіны ўжо ў верасні. У першай дэкадзе месяца скіроўваюцца ў вырай пеначкі-веснічкі і берагавыя ластаўкі, кнігаўкі (чыбісы) і вяхіры. За імі выпраўляюцца ў далёкую дарогу туруханы і дупелі, вясковыя ластаўкі, лясныя канькі, шэрыя мухалоўкі, слаўкі.  

Толькі пеначку-ценькаўку можна пачуць у лясах да канца кастрычніка. У светлыя сонечныя дні на асеннім пералёце спяваюць таксама шэрыя самцы вясковых ластавак.


У трэцяй дэкадзе верасня адлятаюць апошнія ластаўкі. Гэта час выраю казадоя, змешаных чарод зяблікаў (берасцянак) і в'юркоў, аўсянак, лугавых канькоў і белых сітавак (трясогузок), заранак, пеўчых драздоў і белабровікаў. Працягваецца міграцыя вяхіраў, шпакоў, чыжоў, канюкоў.


З другой палавіны верасня і да пачатку кастрычніка масава ляцяць гусі, казаркі, бакасы і гаршнэпы, а таксама розныя качкі. Збіраюцца на поўдзень і лебедзі.
Асенняя міграцыя водна-балотных птушак у Беларусі ў параўнанні з вясенняй выражана слаба, а агульная колькасць гэтых пярнатых у месцах рэгістрацыі значна меншая. Большасць качак і кулікоў рухаецца начамі і працяглы час. Як пачынаецца пералёт гусей, у нас адкрываецца на іх паляванне. З трэцяй суботы верасня і да другой нядзелі снежня ў светлы час сутак з гладкаствольнымі стрэльбамі (патроны са шротам) і лоўчымі птушкамі. Дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак (акрамя хартоў і ганчакоў), маламерных суднаў без рухавіка ці з непрацуючым рухавіком.

Фота для ілюстрацыі.
В. ЯГОРАНКАЎ, старшы

дзяржінспектар Браслаўскай міжрайінспекцыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.