Авторизация
 

Не бярыце дзікую жывёлу дадому!

 Ведайце, забіраць дзікіх жывёл і птушак з прыроднага асяроддзя забаронена! Чалавеку заўсёды здаецца, што сябру меншаму патрэбна дапамога — магчыма, ён пакінуты бацькамі, пакалечаны, хворы, галодны.

Верагоднасць сустрэцца з маладняком жывёл і птушак павялічваецца ў перыяд з'яўлення патомства, калі самка пакідае дзіця ў высокай траве, пад выварачаным дрэвам, у логаве, нары, дупле ці гняздзе для таго, каб самой пакарміцца. На працягу першых дзён жыцця малыя застаюцца на месцы нараджэння і вядуць сябе ціха, хаваюцца, каб не прыцягнуць увагу драпежнікаў.
Пры сустрэчы з ласяняці, зайчаняці і іншымі маленькімі жывёламі неабходна як мага хутчэй адысці ад іх і ні ў якім выпадку не дакранацца да малечы. Памятайце, што самка-маці знаходзіцца непадалёку, і чалавек сваёй прысутнасцю перашкаджае ёй вярнуцца да дзіцяці.


Калі бачна, што жывёліна паранена, пакалечана ці загінула, паведаміце пра гэта карыстальніку паляўнічых угоддзяў ці ў аператыўна-дзяжурную службу органаў унутраных спраў ці надзвычайных сітуацый. Самавольнае перамяшчэнне дзікіх жывёл, у тым ліку загінуўшых, з'яўляецца парушэннем і можа выклікаць адміністрацыйную, а ў некаторых выпадках і крымінальную адказнасць.
Ведайце, што прымаць рашэнні аб забіранні дзікіх жывёл з асяроддзя іх жыцця і праводзіць такія мерапрыемствы могуць толькі спецыялісты па ахове прыроды. Калі вы сутыкнуліся з падобнымі фактамі ці праблемамі, паведаміце і пракансультуйцеся па нумары 8(02153) 68 2 75.


А. АНТОНАЎ, дзяржінспектар Браслаўскай міжрайінспекцыі.

Фота для ілюстрацыі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта