Паляванне захапляе

Калі сказаць правільна, то жыхароў раёна захапляе не толькі паляванне, але і рыбная лоўля. Пра тое сведчыць актыўнае ўступленне насельніцтва ў наша таварыства. І гаспадарка наша таксама развіваецца, фінансавыя і вытворчыя планы перавыкананы. Расшыраем Дом паляўнічага і рыбалова за кошт лазні і більярднай. Тут мы ўжо прымалі 14 тураў замежных паляўнічых, 7 з іх— сёлета. У маі аматары палявання з-за мяжы ў нашых угоддзях здабылі 6 казуляў і 5 дзікоў, а чэрвеньскі тур прыпаднёс у якасці трафеяў 5 дзікоў і казулю.

Напамінаю, што летне-асенні сезон гэтага года доўжыцца да 30 верасня. Кошт разавых дазволаў для членаў нашага таварыства складае 450 тыс. рублёў для здабычы дзіка трафейнага, дзіка дарослага—311 тыс., дзіка да 2 гадоў—190 тыс., а сяголетка—усяго 90 тыс. рублёў. Казулю трафеную можна здабыць за 200 тыс. рублёў, а селекцйыйную—за 80. Паслугі егера ацэнены ў 15 тысяч рублёў.

З 10 ліпеня пачалося паляванне на бекаса з лягавымі сабакамі. Разавая пуцёўка на дзень для членаў таварыства ў адну паляўнічую дачу каштуе 15, а па гаспадарцы—20 тысяч рублёў, сезонная адпаведна 60 і 110 тыс. рублёў. Для членаў іншых таварыстваў гэтыя цэны падвайваюцца.

З 7 жніўня і да 12 снежня будзе доўжыцца паляванне на вадаплаўную і балотную дзічыну.

І. БАРОК, дырэктар раённай арганізацыйнай структуры грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.