Авторизация
 

Планы фермера з Перабродскага сельсавета

 У раёне Уладзіміра ЖАБЁНКА ведаюць як кіраўніка сялянска-фермерскай гаспадаркі па восеньскай рэалізацыі агародніны, а ў інтэрнэце — як аматара і прапагандыста назіранняў за птушкамі (глядзіце сайт "Дзікая прырода Беларусі").  Ужо адно тое, што на яго сядзібе вядомы беларускі фатограф Віктар Казлоўскі сёлета ўпершыню ў краіне зрабіў здымак  выпырхваючага з дупла качаняці крохаля, гаворыць пра многае. 

Але гэта было ў пачатку лета, а цяпер, калі самай актуальнай тэмай сталі віды на ўраджай, настаў час пагаварыць пра памідоры і капусту.  Для гэтага і завітаў карэспандэнт раённай газеты ў вёску Лінкаўшчына, што ў Перабродскім сельсавеце.

Сёлетні год для мяне няпросты, — адразу адзначыў Уладзімір Антонавіч. — Ускладнілася атрыманне льготнага крэдыту, таму з-за павелічэння папяровай валакіты яго не афармляў, разлічваю толькі на ўласныя абаротныя сродкі.


Значныя карэктывы ў гаспадарчую дзейнасць унесла надвор'е. У красавіку здараліся значныя начныя замаразкі, шкодныя для памідорнай расады. Высаджваў яе пазней звычайнага. Пасля дажджоў давялося ўзмоцнена і ўручную змагацца з пустазеллем. Памідоры размясціў на крыху меншых плошчах, недзе пад тры гектары. Вырошчваю польскія гатункі "атоль" і "алка", якія асабліва рэкамендую для аматараў таматнага соку. Яшчэ набіраюць вагу ружовыя "самурай" і жоўтыя "оля-полька". З беларускіх культывірую дробнаплодную "ірму" пераважна для кансервавання і "беркут" для цяперашняга спажывання. Расійскія гібрыды "гаўрыш" прапаную для закатак і "баскак" — для салаты і закусак.


Летам было мала сонечных дзён, таму плады выраслі, але масавае паспяванне іх зацягнулася. Асноўная рэалізацыя адбудзецца ў пачатку верасня. Ратавацца ад фітафторы дапамагалі фунгіцыды, найперш фітаспарын, які не абмяжоўвае спажыванне памідораў. Летась на маіх плантацыях хвароба не праяўлялася да самых замаразкаў. Сёлета для паскарэння паспявання выкарыстоўваю раствор звычайнай кухоннай солі, падразаю карэнне раслін.


Спецыяльна для адначасовага продажу на невялікай плошчы пазней звычайнага пасадзіў агуркі.
Не асабліва радуе капуста, бо расада таксама атрымалася слабая. Амаль на трохгектарнай плошчы вырошчваю позняспелыя гатункі: расійскі "валянціна" (добра захоўваецца і квасіцца) і яшчэ савецкі "амагер". Яму пажадана даць пэўны час паляжаць перад тым, як шаткаваць, ад гэтага становіцца яшчэ смачнейшым. І наогул, лепш рыхтаваць капусту невялікімі порцыямі па меры спажывання, тады не перакісне.


Маімі агароднымі справамі і рэалізацыяй вырашчанага людзі цікавяцца, часта тэлефануюць. На жаль, не магу ўсім адказаць, бо часта працую на трактары, за гулам матора не чую званок мабільнага. Рэкамендую звяртацца да маіх сайтаў у інтэрнэце: на "Фэйсбуку" набірайце прозвішча і імя,"УКантакце" — "Сядзіба аратага". Там знойдзеце ўсе звесткі пра агародніну, ураджай, нават рэцэпты.


Як з іншай агароднінай?
— Чырвоныя буракі, моркву, бульбу вырошчваю на невялікіх участках, больш "для сябе". І на некаторых гэтых культурах не лепшым чынам праявілася сёлетняе неспрыяльнае надвор'е.


Тое, што вырасла, як будзеце рэалізоўваць?
— Як звычайна, на восеньскіх кірмашах. Але, лічу, многім маім пакупнікам асабліва падабаецца самім збіраць з зялёных кустоў тыя ж спелыя і прыгожыя памідоры. Таму самага масавага спажыўца чакаю непасрэдна ля плантацый у Лінкаўшчыне, дарога да іх многім знаёмая. У гэтым яшчэ і псіхалагічны момант, бо чалавеку патрэбны не толькі вынік, у дадзеным выпадку — ураджай агародніны, але і падзея — збор такіх жаданых таматаў "пад настрой", па жаданні і ўласнымі рукамі, уражанне ад выгляду прыгожага, чырванеючага пладамі вялікага поля… Гэта ўжо рэклама, якая дапамагае мне зарабляць грошы, заадно эканоміць на транспартных выдатках, на зборы ўраджаю. Хаця для гэтага таксама актыўна выкарыстоўваю магчымасці інтэрнэту, удзельнічаю ў афармленні падвор'я Перабродскага сельсавета для фестывалю "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю", звяртаюся да сайта "Дзікая прырода Беларусі". Нават сею пшаніцу!


Пшаніца — сродак рэкламы?
— Не зусім, але і так можна сказаць. Зерне выкарыстоўваю для падкормкі дзікіх птушак, назіранне за імі арганізоўваю пакуль для аматараў прыроды і фотакарэспандэнтаў, хаця на мэце, магчыма, далёкай, — масавы экалагічны турызм. Вось жураўлі з навакольных балотаў разам з падрастаючым патомствам і сёлета падыходзілі карміцца амаль да самых вокнаў сядзібнай хаты. Гледзячы на іх, нарадзілася ідэя арганізаваць для маладых пар у дзень рэгістрацыі шлюбу назіранне за гэтымі грацыёзнымі птушкамі — дэманстрацыя "Жураўлінай вернасці".


Мінулагодні здымак крохаляў у дупле выкарыстаны для афармлення календароў. Сёлетняе фота з вылятаючым з дупла качанём крохаля наогул стала сенсацыяй для Беларусі — раней такіх ніхто не рабіў.


Думаю, нешта цікавае атрымаецца з назірання іншых птушак. Вось вясной развешаў на старых дрэвах у сваіх угоддзях дуплянкі. У адной з іх пасялілася шэрая кукаўка — сава неясыць. Удалося яе сфатаграфаваць разам з падрастаючымі птушанятамі.
Падстаў дастаткова, каб разлічваць не толькі на развіццё сельскага прадпрымальніцтва, але і экалагічнага турызму на Міёршчыне.


Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота аўтара.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта