Авторизация
 

Як не заблукаць у лесе

 Перш чым адправіцца па грыбы-ягады, паклапаціцеся пра сваю бяспеку. Штогод у лясах губляюцца людзі.

Па-першае, трэба папярэдзіць родных. Куды пайшлі, з кім і калі плануеце вярнуцца. Час вяртання лепш агаварыць з запасам.
Па-другое, з сабой бяруць не толькі вядро, кошык і нож. У набор ягадніка-грыбніка ўваходзяць:


—пітная вада і ежа;
—медыкаменты, асабліва пры хранічных захворваннях;
—мабільны тэлефон з зараджанай батарэяй. Выклікаць экстраныя службы можна, нават калі на рахунку мінус;
—запалкі ў воданепранікальнай упакоўцы;
—дажджавік. Нават калі ў прагнозе без ападкаў;
—невялікі запас грошай.


Па-трэцяе, апранайцеся ў адзенне яркіх колераў. Камуфляжная форма і старыя курткі зліваюцца з дрэвамі і ўскладняюць пошук.
Па-чацвёртае, у балоцістай мясцовасці ідзіце паціху, правярайце глебу шастом. Калі праваліліся, выбірайцеся без панікі і рэзкіх рухаў. Пакладзіце ўпоперак шэст, абапрыцеся аб яго, прыміце гарызантальнае становішча. Чапляйцеся рукамі за чарот, траву і адпаўзайце ад небяспечнага месца.


Па-пятае, не панікуйце, калі заблукалі. Прыслухайцеся да наваколля. Магчыма, пачуеце гул машын ці пераклічку іншых ягаднікаў-грыбнікоў. Патэлефануйце дадому і ў экстраныя службы.


Сяргей БЕРЖАНІН, першы намеснік начальніка РАУС.

Фота для ілюстрацыі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта