Авторизация
 

Набярэжная — візітная картка Міёр і яе непрывабны выгляд

 Набярэжную недарэмна называюць візітнай карткай Міёр. Тут любяць прагульвацца жыхары і госці горада, ладзіць фотасесіі моладзь. Гэтым летам пейзаж не радуе.

"Люблю свой родны гарадок, чакаю лета, каб адпачыць тут на канікулах. Падабаецца з Набярэжнай любавацца на азёрныя хвалі. Сёлета карціна непрыгожая. Возера ад берага яшчэ больш зарасло трыснягом, шмат ціны. А гэтае месца, можна сказаць, твар нашых Міёр",—напісала карэспандэнту ў сацсетцы сталічная студэнтка. Наконт знешняга выгляду возера тэлефанавалі ў рэдакцыю жыхары райцэнтра. Праблема навідавоку.


 Непрывабны пейзаж назіраю штодня па дарозе на працу і дадому. З боку, што ад касцёла, пліты Набярэжнай абступіў высокі сакавіты трыснёг. Здаецца, зараз з-за яго выплыве ў сваім крэсле казачная чарапаха Тарціла і заспявае: "Затянулась бурой тиной гладь старинного пруда…" Ціна адразу за трыснягом. Неэстэтычнае зялёнае покрыва расцягнулася ў даўжыню да былога "Паплаўка" і на некалькі метраў ушыр. Дзе-нідзе на ім пустыя пластыкавыя бутэлькі.


 За чысціню і парадак на Набярэжнай адказвае камунальная служба раёна. Прыбіраюць смецце, мятуць пліты і прыступкі, абкошваюць газоны, зграбаюць апалае лісце каштанаў. За азёрнай роўняддзю таксама сочаць камунальнікі. Чаму сёлета бераг вадаёма ў непрывабным стане?


Выконваючы абавязкі дырэктара УП ЖКГ Юрый Мяцеліца патлумачыў: "Раней дагавор на ўборку берагоў возера мы заключалі з выратавальнай станцыяй. Сёлета з-за недахопу сродкаў будзем спраўляцца сваімі сіламі. Прыбяром ціну, абкосім трыснёг. Трэба, каб надвор'е дазволіла гэта зрабіць. Вада ў возеры яшчэ халодная, як людзям у ёй працаваць".


***
…Ідучы па Набярэжнай, часам спрабую ўявіць, якой будзе яна год праз 10-15. Высокія каштаны закідаюць газон і пліты карычневымі арэхамі. Маленькія дзеці будуць напаўняць імі кішэні, а таты і мамы засмяюцца, назіраючы за заўзятым ціхім паляваннем. На азёрных хвалях па-ранейшаму будуць паважна гойдацца лебедзі і смела падплываць да людзей за пачастункамі. Вада ля берага — чыстая, празрыстая, ні былінкі трыснягу, ніякага смецця, дно ўсыпана каменьчыкамі і манеткамі. Манеткі гараджане і турысты будуць кідаць у металічнага лебедзя, прымацаванага падалей ад берага, і загадваць жаданні. Я таксама загадаю…
Эх, марыць не шкодна...

ДА ЎВАГІ.
Сваімі меркаваннямі, заўвагамі і прапановамі чытачы "Міёрскіх навін", жыхары і госці горада і раёна могуць падзяліцца з рэдакцыяй. Заўважылі праблему, ёсць цікавая гісторыя, узрушыў апублікаваны матэрыял — пішыце на наш адрас: 211287, г. Міёры, вул. Дварнасельская, 5а або тэлефануйце на гарачы тэлефон рэдакцыі 4 19 67. Электронных пісьмаў чакаем на адрас s.katrin.r@mail.ru.
Будзем на сувязі!

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 261
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 176
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 479
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 224
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 255
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 283
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 271
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 ноября 2018
Константин

Именины 14 ноября 2018
Адриан, Александр, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кузьма, Петр, Сергей, Федор, Елизавета, Яков, Ульяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта