Авторизация
 

Здабыча жывёлы на Міёршчыне

 З 15 мая ў Беларусі адкрыта паляванне на дарослых самцоў казулі, а таксама селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту. Здабываць іх можна з засады, з падыходу на працягу сутак з выкарыстаннем наразной (дульная энергія больш за 1500 джоўляў) і гладкаствольнай (патроны з куляй ці карцеччу) зброяй, лукамі або арбалетамі.

Ведайце, што да селекцыйнай жывёлы адносяцца асобіны, што маюць яўна выражаныя парушэнні апорна-рухальнага апарата як вынік траўм ці калецтва (жывёліна кульгае, цягне канечнасці, парушана каардынацыя руху); жывёліны з яўнымі прыкметамі захворвання і (ці) знясілення (рухаюцца марудна, пасіўныя, кашляюць, маюць правіслы зад, згорбленыя); з прыкметамі запозненай лінькі (зімовыя валасы на баках і крупе ў ліпені ці з летнім воласам на баках і жываце ў снежні); сляпыя на адно ці абодва вокі; сяголеткі, якія ў сезон палявання знаходзяцца ў паляўнічых угоддзях без маці.


Таксама да селекцыйных трэба адносіць дарослых самцоў (больш за два гады), у якіх адзін або абодва ствалы рагоў без адросткаў; самцоў з рагамі, якія карацей за даўжыню вушэй; самцоў з нетыповай (анамальнай) для да-дзенага віду ці непрыгожай формай рагоў. Адросткамі ў дадзеных выпадках лічацца вырасты даўжынёй 2 см і больш.


Незаконная здабыча казулі караецца пазбаўленнем права на пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам, або арыштам з такімі ж абмежаваннямі, нават з абмежаваннем свабоды на тэрмін да 2 гадоў ці пазбаўленнем свабоды на тэрмін да 3 гадоў. Акрамя гэтага, парушальнік павінен аплаціць нанесеную шкоду прыродзе, а гэта 120 базавых велічынь (2760 рублёў) за кожную незаконна здабытую жывёліну.


В. ЯГОРАНКАЎ, старшы дзяржінспектар Браслаўскай міжрайінспекцыі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 386
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 30 937
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 814
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 828
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 555
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 722
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2017
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2017
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта