Авторизация
 

Спаборніцтва паляўнічых прайшло на Міёршчыне

 Леанід МАТЭЛЕНАК

Фотаматэрыял аўтара.

Па маладым сасонніку на месцы былога пясчанага кар'ера за Блажкамі ў адну з субот гучна разносіліся стрэлы — тут праходзілі спаборніцтвы па мнагабор 'і сярод паляўнічых раённай арганізацыйнай структуры грамадска-дзяржаўнага аб'яднання "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў".

Здабыча дзікага звера спрадвеку лічылася мужчынскім заняткам, затое выпрабаванне на ўмельства, спрыт і майстэрства заўсёды патрабавала гледачоў і балельшчыкаў. Так і тут: спаборнічалі лепшыя стралкі з шасці пярвічных калектываў. Шурпу са здабытага напярэдадні мяса казулі з веданнем кулінарнай справы для іх гатавалі Віктар Дзеравянчык і Міхаіл Шук. А вось назіралі за ўсім (дзе каменціравалі, дзе дапамагалі) нешматлікія жонкі і дзеці—сыны і дочкі, нават унукі ды аматары "гучнага" палявання.


 Як толькі рады ўдзельнікаў мерапрыемства папоўнілі прадстаўнікі самай аддаленай каманды стралкоў з Мікалаёва, прагучаў заклік да пастраення. Дырэктар паляўнічай гаспадаркі Іван Атрошка прывітаў удзельнікаў, правёў інструктаж па тэхніцы бяспекі і пазнаёміў з арганізацыяй і парадкам спаборніцтваў. На адлегласці ў 45 метраў патрабавалася дуплетам—двума стрэламі на працягу 5 секунд— паразіць кулямі нерухомыя мішэні спачатку дзіка, а потым і казулі, а затым зноў двума дуплетамі шротам разбіць у паветры чатыры аранжавыя талерачкі. Ачкі налічваліся па дзяленнях на мішэнях, а за кожную разбітую талерачку—па 5.


 Паляўнічыя, як правіла, карысталіся асабістай зброяй, якую прывезлі з сабой у чахлах, розных па колеры і канструкцыі, нават у спецыяльным чамаданчыку. Патроны з кулямі—таксама асабістыя, а са шротам—ад арганізатара спаборніцтваў, дырэкцыі АС "БТПР". Агульнакамандныя вынікі падводзіліся па трох лепшых дасягненнях.


 Пажаданне трапна страляць з адпаведнай моманту паляўнічай байкай выказаў удзельнікам спаборніцтва (а іх сабралася больш за два дзясяткі), нядаўні "свой" паляўнічазнаўца, а цяпер дырэктар Шаркаўшчынскай паляўнічай гаспадаркі Алег Селях. І гучна пратрубіў у рог!

Першымі апранулі ярка-чырвоныя камізэлькі паляўнічыя з Туркоўскага пярвічнага калектыву. Адказнае права першага стрэлу яны даверылі вопытнаму здабытчыку дзічыны Мікалаю Лагуну. Ён вызначыў высокі арыенцір для іншых: "па дзіку" набраў 7 і 9 ачкоў, "па казулі"—8. Першая пара талерачак вылецела для Мікалая Мікалаевіча вельмі нечакана, таму дуплетам збіў толькі адну. Затое ад другой пары засталіся адны друзачкі. Такім чынам дадаў да свайго рахунку яшчэ 15 ачкоў.


 Не лішнім будзе заўважыць, што на прыстасаваннях па выкідванні талерачак дружна дзейнічалі Аляксандр Пятровіч і Раман Заяц.
З Туркоўскай каманды Аляксандр Кадушка па мішэнях набраў крыху менш балаў, а Юрый Зуй—больш. Абодва "пабілі" ўсе талерачкі, прыплюсавалі для сябе яшчэ па 20 ачкоў.


Адзін за другім выходзілі на стралковую лінію прадстаўнікі каманд з Даўгінава, Дворнага Сяла, Мікалаёва, Якубаўшчыны, Павяцця. Былі вельмі трапныя стрэлы, якія балельшчыкі адзначалі апладысментамі, здараліся яўныя промахі—іх суправаджалі даволі ўедлівыя каментарыі (самы памяркоўны—"затое страляў гучна"), дружны выдых неажыццёўленых спадзяванняў "эх!" адбываўся пасля рэдкіх асечак.


Своеасаблівым калі не падвядзеннем вынікаў, то арыенцірам і дэманстрацыяй прафесійнага ўмельства стала стральба непасрэдна работнікаў адміністрацыі аргані-зацыйнай структуры "БТРП". Дырэктар Іван Атрошка, а на яго была ўся ўвага, "не падкачаў": пад апладысменты выбіў "па казулі" дзявятку, "па дзіку"—васьмёрку, і разбіў усе чатыры талерачкі.


Сярод удзельнікаў спаборніцтваў асабліва вызначыліся стралкі з Туркоўскага пярвічнага калектыву паляўнічых, па трох лепшых выніках яны набралі 122 ачкі і занялі першае месца. Адзначаны медалём, адпаведным дыпломам і прызам.


 Дыплом за другое месца і прыз уручаны камандзе з Дворнага Сяла. На яе рахунку 86 ачкоў. З 83 ачкамі трэцяе месца занялі паляўнічыя з Якубаўшчыны. Астатнія каманды ў турнірнай табліцы размеркаваліся ў наступным парадку: Павяцкая, Даўгінаўская , адміністрацыі "БТПР", Мікалаёўская.


Персанальныя месцы на спаборніцтве афіцыйна не вызначалі. Па просьбе карэспандэнта раённай газеты названы лепшыя стралкі з "прызавых" каманд. Імі аказаліся з Туркоўскай Юрый Зуй, з Дварнасельскай—Эдуард Томка, з Якубаўшчынскай—Валерый Хмельнік. Аб завяршэнні мерапрыемства зноў апавясціў гучны сігнал рога ад Алега Селяха, а ўзнагародай для ўдзельнікаў стала шурпа, пасля конкурсных перажыванняў асабліва смачная з водарам дымка і пад бясконцыя паляўнічыя жарты і байкі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 752
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 641
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 628
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта