Авторизация
 

Каб АЧС абмінула падворкі Міёршчыны

 У некаторых рэгіёнах Расіі, Літвы, Украіны і Польшчы сёлета выяўлены ачагі афрыканскай чумы свіней. У сувязі з гэтым уведзены абмежаванні на ўвоз з эпізаатычных рэгіёнаў свіней і пэўных відаў прадукцыі, кармоў, абсталявання на тэрыторыю нашай краіны. Але найбольш небяспечныя дзікі, якія нават пасля гібелі працяглы час застаюцца ачагом інфекцыі.

Каб зберагчы пагалоўе свіней у прыватным сектары, ветэрынарная служба раёна просіць жыхароў захоўваць санітарныя правілы і прафілактычныя патрабаванні ўтрымання жывёлы.

Мікалай Масал, галоўны ветэрынарны ўрач раёна:

—Афрыканская чума свіней—небяспечная высокакантагіёзная вірусная хвароба. Характарызуецца высокай ступенню смяротнасці інфіцыраваных асобін. Асноўны рэзервуар узбуджальніка АЧС у прыродзе—дзікія свінні і аграсавыя кляшчы роду Ornithodorus. Пераносчыкі—лясныя жывёлы, якія кантактавалі з экскрыментамі і выдзяленнямі хворых, дакраналіся да туш загінуўшых. З лесу, з прыбярэжнай тэрыторыі вадаёмаў паблізу вадапояў дзікіх жывёл, з сельгаспалеткаў, дзе яны сілкуюцца культурамі, можна даставіць вірус на асабісты падворак. Часцінкі зямлі на абутку і колах транспартных сродкаў, з травяністым кормам таксама тояць небяспеку.


Інфекцыя можа трапіць на прыватную сядзібу і пры выкарыстанні транспарта і боксаў, забруджаных выдзяленнямі хворай жывёлы; скармліванні свінням інфіцыраваных кармоў і харчовых адходаў; з наскурнымі паразітамі (у тым ліку кляшчамі, вошамі і зоафільнымі мухамі); пры карыстанні прадметамі догляду хворых свіней; перамяшчэнні хатніх сабак і катоў па інфіцыраванай тэрыторыі; пранікненні грызуноў у жывёлагадоўчыя памяшканні. Найбольшую пагрозу для свойскіх свіней уяўляе чалавек, які настойліва ігнаруе меры прафілактыкі.

Васіль Лапіцкі, ветурач-эпізаатолаг ДЛПУ "Міёрская райветстанцыя":

—Інкубацыйны перыяд захворвання свіней АЧС складае ад 2 да 7 дзён. Павялічваецца да 42 градусаў тэмпература цела. З'яўляюцца кашаль, задышка, узмацняецца смага, знікае апетыт, адзначаюцца прыступы ванітаў, параліч задніх канечнасцей. На ўнутранай паверхні сцёгнаў, жываце, шыі, вушах, "пятачку", хвасце, пад сківіцай і на падгрудку бачны цёмна-чырвоныя або чырванавата-фіялетавыя плямы. Лімфатычныя вузлы разрастаюцца з-за шматлікіх кровазліццяў. Інфіцыраваная жывёла гіне на працягу пяці дзён, радзей—у межах 10-ці сутак. Здараецца раптоўны памор статка без выяўленых клінічных прыкмет.


Дыягназ АЧС ставіцца комплексна на падставе эпізааталагічных даных, клінічных прыкмет, патолага-анатаміравання трупаў жывёлы і лабараторных даследаванняў біялагічнага матэрыялу.

М. Масал:

—Пастановай Саўміна ад 29. 08. 2013 года №758 зацверджаны ветэрынарна-санітарныя правілы ўтрымання жывёлы. Назаву некаторыя патрабаванні.


—Тэрыторыі асабістых падсобных гаспадарак неабходна агародзіць. Кожны від жывёлы павінен размяшчацца ў асобных выгулах, а свіней утрымліваць толькі ў зачыненых памяшканнях. Трэба своечасова выдаляць гной і складзіраваць яго на асобна адведзеных пляцоўках для біятэрмічнага абясшкоджвання. Кармушкі, паілкі абавязкова чысціць, мыць і дэзынфіцыраваць. Гэта перыядычна праводзіць ва ўсім памяшканні. Прымаць меры для абароны хлявоў ад птушак, насякомых і грызуноў.
и Кармы і дабаўкі павінны адпавядаць патрабаванням, якія прадугледжаны тэхнічным рэгламентам і ветэрынарна-санітарнымі правіламі. У рацыён уключайце камбікорм толькі завадской вытворчасці. Забараняецца выкарыстоўваць прадукцыю, набытую ў прыватных асоб без этыкетак і маркіроўкі на ўпакоўках. Нельга скармліваць свінням адходы забою свойскай і дзікай жывёлы і харчовыя адходы. Праводзьце тэрмічную апрацоўку кармоў (вірус АЧС гіне пры кіпячэнні). Для паення бярыце ваду з крана, калодзежа, а не з адкрытых вадаёмаў.
и На тэрыторыі падсобных гаспадарак неабходна абсталяваць месца для мыцця і дэзынфекцыі рук, аснашчанае сродкамі асабістай гігіены. Ягаднікам, грыбнікам, рыбаловам, аматарам палявання і адпачынку на прыродзе пасля вяртання дадому ў абавязковым парадку перш чым заходзіць да свойскай жывёлы, неаходна пераапрануцца.


—Нельга дазваляць чужым людзям заходзіць у памяшканні да жывёл. Аднак у адпаведнасці з пунктам 1.5 Пастановы Савета Міністраў ад 29. 08. 2013 г. " Аб дадатковых мерах па ліквідацыі і недапушчэнні распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней і іншых небяспечных захворванняў жывёлы" пры правядзенні ветэрынарнага маніторынга ўпаўнаважаныя органы маюць права праводзіць падворны абход для ажыццяўлення нагляду ў галіне ветэрынарыі. Гаспадары не павінны перашкаджаць рабоце ветэрынарнай службы і абавязаны забяспечыць доступ на падворак і да жывёлы.

В. Лапіцкі:

—Для прафілактыкі АЧС гаспадарам абавязкова трэба абсталяваць перад уваходам у жывёлагадоўчыя пабудовы (пры жаданні і на ўездзе на дваравую тэрыторыю) дэзынфіцыруючыя "падушкі": насыпце ў скрынкі пілавінне, змачыце яго дэзрастворам і засцяліце мешкавінай. Можна выкарыстоўваць трохпрацэнтны раствор параформу (300 г прэпарата на 10 л гарачай вады; не ўдыхайце пары, каб не атруціцца) ці каўстычнай соды (100 г прэпарата на 10 л вады; захоўвайце бяспеку, каб не атрымаць хімічны апёк). Для захоўвання раствору каўстычнай соды нельга выкарыстоўваць металічныя ёмістасці. Прыгатуйце дэзсродкі з запасам і перыядычна ўвільгатняйце імі пілавінне (пры наступанні на мешкавіну пад нагамі павінна выдзяляцца вадкасць). Дэзпрэпараты можна набыць у райветстанцыі ці ветурачоў сельгасарганізацый.
Нельга купляць свіней і мясную прадукцыю ў месцах несанкцыянаванага гандлю без ветэрынарных суправаджальных дакументаў, завозіць свіней і прадукцыю свінагадоўлі з іншых рэгіёнаў без узгаднення з дзяржаўнай ветслужбай.


На тэрыторыі раёна ёсць свінагадоўчы комплекс "Субачава" ва УП "Цітова", вакол якога ў радыусе пяці кіламетраў катэгарычна забараняецца ўтрымліваць свіней. На аб'екце праводзіцца рэалізацыя насельніцтву парасят, якіх прывозяць у вёску Малінаўка на спецыяльна абсталяваную пляцоўку. Продаж арганізуецца па суботах адпаведна папярэдне пададзеных у бухгалтэрыю сельгаспрадпрыемства заявак.

М. Масал:

—Трэба кантраляваць стан здароўя жывёлы, спажыванне кармоў, вады. Калі з'яўляюцца перамены ў паводзінах ці знешнім выглядзе, неадкладна паведамляць спецыялістам райветстанцыі. Патрабаванне ўстаноўлена ветэрынарна-санітарнымі правіламі, якія зацверджаны Пастановай Саўміна №758 ад 29.08.2013 г. Абавязкова інфармаваць раённую ветслужбу пра гібель жывёлы. Катэгарычна забараняецца выкідваць ці закапваць трупы ва неўстаноўленых месцах. Захараненне і знішчэнне праводзіцца ў адпаведнасці з ветэрынарна-санітарнымі правіламі, якія зацверджаны Пастановай Савета Міністраў ад 24 верасня 2012 года №61.
Нельга ажыццяўляць забой свіней для ўласных мэт на прыватных падворках без папярэдняга агляду ветспецыялістамі.

Лекаў ад афрыканскай чумы свіней няма, а вірус надзвычай устойлівы. Ён можа захоўваць сваю актыўнасць на працягу многіх гадоў. Калі не прымаць жорсткіх мер абароны, можа здарыцца поўнае знішчэнне свіней. Уладальнікам асабістых падсобных гаспадарак трэба выконваць прафілактычныя мерапрыемствы і захоўваць устаноўленыя ветэрынарна-санітарныя правілы. Гэта дазволіць захаваць пагалоўе і пазбегнуць вялікіх матэрыяльных страт ад гібелі жывёлы.


Запісала гутарку Эліза БЛАЖЭВІЧ.

Фота для ілюстрацыі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта