Авторизация
 

Не пілуйце дрэвы з гнёздамі!

Не пилите деревья с гнёздами!Адпаведна артыкула 19 главы 4 Закона "Аб жывёльным свеце" для  рэгулявання месц распаўсюджання і колькасці птушак дапускаецца разбурэнне іх гнёзд у населеных пунктах, на жылых, вытворчых, культурна-бытавых і іншых збудаваннях, толькі з 15 жніўня да 15 лютага.

 

Вароны, якія цэлымі калоніямі селяцца на высокіх дрэвах, прыносяць нямала турбот і гараджанам, і вяскоўцам. Мала хто церпіць гэтых птушак, бо яны нахабныя, знішчаюць агародніну, садавіну, хатніх птушанят, забруджваюць навакольную тэрыторыю і актыўна "бамбяць" зверху адпачывальнікаў у парках, аллеях і іншых месцах сваіх пасяленняў. Сёлета, напрыклад, нанеслі значную шкоду газонам на прыкасцельнай тэрыторыі ў райцэнтры, вырываючы з зямлі траву з карэннем. Шматлікія прэтэнзіі людзей зразумелыя і актуальныя, як і жаданне пабавіцца ад такога суседства.


Аднак. Арнітолагі ГА "Ахова птушак бацькаўшчыны" папярэджваюць, што ў летні час катэгарычна забараняецца знішчаць птушыныя жытлы, у тым ліку крумкачоў. Адпаведна артыкула 19 главы 4 Закона "Аб жывёльным свеце" для рэгулявання месц распаўсюджання і колькасці птушак дапускаецца разбурэнне іх гнёзд у населеных пунктах, на жылых, вытворчых, культурна-бытавых і іншых збудаваннях, толькі з з 15 жніўня да 15 лютага. У іншы перыяд года за такія дзеянні пагражае значны штраф, які істотна павялічыцца пры выяўленні прычынення шкоды птушанятам.
Уадпаведнасці з артыкулам 15.32 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях фізічным асобам давядзецца заплаціць да 20 базавых велічынь; індывідуальным прадпрымальнікам з пад'ёмнікамі, якіх наймаюць для ачысткі дваровых тэрыторый, — да 50 БВ; юрыдычным асобам — да 200 БВ. Пры гібелі птушанят штраф ад 18 да 30 базавых велічынь за адну асобіну ў залежнасці ад спосабу незаконнага знішчэння.


Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" рэгулярна нагадваюць работнікам камунальных служб і грамадзянам аб патрабаваннях заканадаўства і недапушчэнні абрэзкі дрэў ў перыяд гнездавання птушак.


Навукоўцамі даказана, што прадстаўнікі сямейства воранавых валодаюць параўнальна высокім інтэлектам і здольнасцю думаць. Яны выконваюць ролю прыродных санітараў і "прыбіраюць" тэрыторыю паблізу месц гнездавання ад харчовых адходаў, паўшых жывёлін і птушак.


Наколькі небяспечным можа быць знішчэнне пэўнага віду птушак, добра ведаюць кітайцы. У 60-х гадах мінулага стагоддзя яны вывелі ў сваёй краіне ўсё сямейства вараб'ёў. У выніку не змаглі адбіцца ад нашэсця насякомых, якія сталі знішчаць ураджай, што стварыла пагрозу голаду і эпідэмій. Каб узнавіць парушаны прыродны баланс, давялося закупляць і завозіць птушак з іншых краін свету.


Арнітолагі ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" просяць грамадзян быць цярп-лівымі да крылатых суседзяў і не наносіць ім шкоды у перыяд гнездавання. 

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

Фота для ілюстрацыі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта