Авторизация
 

"Абстэрна" — цікавы адпачынак

"Обстерно" — интересный отдыхТаварыства з абмежаванай адказнасцю "Абстэрна" як паляўнічая гаспадарка дзейнічае з 2002 года. Ахоплівае 44,5 тыс. гектараў лясных, палявых і водна-балотных угоддзяў. Тут водзяцца лось, казуля, канчаткова не вынішчаны дзік, бабёр, драпежны воўк, водна-балотная птушка. Сайт таварыства паведамляе, што ў сярэднім за сезон здабываюцца 34 ласі, 30 баброў і 22 казулі. Паслугамі гаспадаркі ўжо скарысталіся паляўнічыя з Расіі, Польшчы, Латвіі, Літвы, Францыі, Германіі, Аўстрыі, Галандыі, Славакіі, Чэхіі, не кажучы пра мясцовых.

 

Для прыезджых аматараў пастраляць ці проста адпачыць на прыродзе і ў сельскай цішы прадастаўляюць Дом паляўнічага на беразе возера Абстэрна з лазняй "па-чорнаму" і пчальніком. Прыгожы двухпавярховы будынак цяпер абнаўляецца. Ён стане больш цёплым і ўтульным. Тут могуць размясціцца адразу 12 чалавек у нумарах з розным узроўнем камфортнасці. Да паслуг лодка, катэр, квадрацыкл. Самае вялікае возера раёна, а яно за некалькі дзясяткаў метраў, абяцае цікавую рыбалку на шчупака, судака, ляшча ці акуня. У штучны вадаём запушчаны карп, карась, лінь і нават пакуль экзатычны асетр.

 

Паблізу — надта грыбныя  лясы

 

"Обстерно" — интересный отдыхАсаблівыя ўвага і клопат  паляўнічай гаспадаркі — племянная ферма аленяў. Яна створана ў 2013 годзе і тады з'яўлялася адзінай на прасторах краін СНД. Для завезеных здаля прыгажуноў зроблены вялікія вальеры, узведзены спецыяльныя пабудовы для вядзення селекцыйнай работы. 

 

Статак імкліва павялічваўся і дасягнуў трох з палавінай сотняў асобін. Гэта дазволіла пачаць іх рэалізацыю. 40 закупіў Дзісенскі лясгас, амаль 50 адпраўлена на Пскоўшчыну ў Расію.


Вельмі прывабнай для прыезджых паляўнічых і прыбытковым напрамкам дзейнасці для гаспадаркі магла б стаць арганізацыя палявання на высакародных аленяў. Але для гэтага трэба ўзвесці спецыяльныя вальеры, стварыць адпаведную інфраструктуру. Работы ў гэтым напрамку пачалі… і спынілі. Прычына празаічная: Дзісенскі лясгас не пастаўляе патрэбную для слупоў драўніну, хаця яна аплочана паўгода таму. Відаць, не хоча падтрымаць патэнцыяльнага канкурэнта. 

 

 

 

Фотаматэрыял К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 613
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 422
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 562
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 580
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 910
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта