Авторизация
 

Дзе можна купацца на Міёршчыне

Где можно купаться на МиорщинеЭліза БЛАЖЭВІЧ

Фота для ілюстрацыі

Сезон купання доўжыцца з 15 мая да 15 верасня. Калі надвор'е халоднае, бывае карацейшым. Са слоў начальніка Міёрскай выратавальнай станцыі Алега Рубаніка, найлепшыя ўмовы для купання пры тэмпературы паветра не ніжэй за 25 градусаў па Цэльсію і награванні вады да +18-20о . Паводле тэмпературных замераў вада на паверхні возера ў Міёрах награваецца пакуль толькі да +16о, а на метровай глыбіні—да 11-13о. Таму незагартаваным лепш дачакацца больш спрыяльных умоў.

 

У раёне дзейнічае пяць афіцыйна зарэгістраваных пляжаў, дзе створаны пэўныя ўмовы для адпачынку. Знаходзяцца яны на азёрах Асінаўка—паміж дачнымі пасёлкамі, Абстэрна—ля в. Пераброддзе, Міёрскае—зона адпачынку "Паўвостраў" (абслугоўвае іх УП ЖКГ), Важа (база адпачынку "Актам") і Абстэрна (дзіцячы санаторый "Расінка"). У зонах купання рэгулярна даследуецца санітарны стан вады, ачышчаецца дно вадаёмаў.


На пытанні, чаму не абсталяваны пляжы на возеры ў аг.Ідолта, на Заходняй Дзвіне ў Дзісне, ва Узмёнах і іншых буйных населеных пунктах раёна, што размешчаны паблізу вадаёмаў, патлумачана, што адпаведнае рашэнне прымаюць мясцовыя выканкамы. На рэках і азёрах у сельскай мясцовасці і ў Дзісне ёсць аблюбаваныя месцы для купання і адтуль лічаць бессэнсоўным ехаць за 30-40 кіламетраў на возера ў Міёры ці Пераброддзе.


Начальнік станцыі выратавання на водах згодны, што пяць невялікіх пляжаў, з якіх два ведамасныя, больш чым на 20 тысяч жыхароў раёна—мала. Аднак далёка не ўсюды можна адкрыць зоны для купання. Дно акваторыяў павінна быць роўным і цвёрдым, з плаўным ухілістым спускам, пазбаўлена ўступаў да глыбіні 1,75 м пры шырыні паласы ад берага не менш за 15 м. Максімальная глыбіня ля берага не больш за 50 сантыметраў. У межах зоны купання не павінна быць выхаду грунтавых вод з нізкай тэмпературай, віроў. Хуткасць плыні не больш за 10 метраў у хвіліну, а пры большай абавязкова патрэбны прыстасаванні для запавольвання цячэння. Пад пляжы адводзіцца толькі добра спланаваная прыбярэжная тэрыторыя з даджавымі сцёкамі і адпаведнасцю санітарна-эпідэміялагічным патрабаванням. У пляжнай акваторыі плошча воднага люстэрка на праточных вадаёмах павінна складаць пяць квадратных метраў на аднаго купальшчыка, не праточных—у 2-3 разы больш. І гэта далёка не поўны пералік умоў.


На тэрыторыі раёна купанне забаронена ў меліярацыйных каналах, пажарных і штучных вадаёмах, на плацінах, дамбах і іншых гідратэхнічных збудаваннях, на ўчастках акваторыі возера Міёрскага (па 50 метраў у абодва бакі ад грамадскай лазні ў райцэнтры), на Заходняй Дзвіне па абодва бакі ад паромнай пераправы на адлегласці 100 метраў і ў іншых, не адведзеных для купання месцах.


Там павінны быць устаноўлены шчыты з надпісам "Купацца забаронена", а небяспечныя ўчасткі на акваторыі маркіравацца папераджальнымі буямі з надпісам "Небяспечна!" Ладзяць іх прадпрыемствы і арганізацыі, за якімі замацаваны вадаёмы.

 

— Паважаныя жыхары раёна, нават калі на вуліцы будзе за +30о, не спяшайцеся скокнуць з берага ў вадаём там, дзе забараняецца купацца, бо
можна атрымаць штраф ад адной да трох базавых велічынь, — папярэджвае Алег Рубанік. — Перад пачаткам купальнага сезона просьба да бацькоў і педагогаў звярнуць асаблівую ўвагу на прафілактычную работу сярод дзяцей і падлеткаў.



скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта