Авторизация
 

Жаўрук-смяцюх абраны ў Беларусі птушкай 2017 года

Хохлатый жаворонок избран в Беларуси птицей 2017 годаЖаўрук-смяцюх абраны ў Беларусі птушкай 2017 года. За апошнія 30 гадоў колькасць Galerida cristata зменшылася ў Еўропе на 98%. Апусцелі месцы гнездавання ў Швецыі і Швейцарыі, Нарвегіі. 

 

Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" звяртаецца з просьбай не трывожыць гэтых крылатых насельнікаў у перыяд гнездавання і вываду патомства. Рэкамендуецца ўзяць іх пад асаблівую ахову. У ліку першачарговых задач — абазначыць усе выяўленыя гнёзды спецыяльнай шыльдачкай, каб хтосьці не разбурыў іх і не нашкодзіў вясенняму спеваку. Надпіс на ўказальніку можна зрабіць з адвольным тэкстам ці скапіраваць яго з сайта ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны", але абавязкова трэба адзначыць, што гэты від жаўрука занесены ў Чырвоную кнігу і асабліва ахоўваемы.


Звычайна жаўрук-смяцюх аддае перавагу адкрытым сухім лугам, але сустракаецца таксама і на ўскрайках палёў, на абочынах дарог, у прамысловых зонах, аэрапортах, ля чыгункі, футбольных пляцовак, у гарадскіх парках. Ідэальнымі з'яўляюцца сухія і цёплыя тэрыторыі з нізкарослай расліннасцю, пераважна на глініста-пясчаных грунтах. Гняздо будуе на зямлі з выкарыстаннем сухіх сцяблінак травы, карэньчыкаў, лісця. Вынослівы да халадоў і не адлятае з Беларусі ў цёплыя паўднёвыя краіны. Аднак актыўныя ўрбанізацыя і развіццё сельскай гаспадаркі скарачае колькасць прыдатных для гэтай птушкі тэрыторый. У ліку найбольш уплывовых адмоўных фактараў: паўсюднае кашэнне травы і маштабная апрацоўка палеткаў пестыцыдамі.
Крылаты насельнік фаўны Galerida cristata распаўсюджаны пераважна ў Еўропе, але сустракаецца ў Паўночнай Афрыцы і некаторых рэгіёнах Заходняй, Паўднёвай і Усходняй Азіі.


У Беларусі жаўрук часцей сустракаецца на поўдні, зрэдку — у цэнтральных і паўночных рэгіёнах. Каб жаўрук-смяцюх камфортна адчуваў сябе ў нашых мясцінах, трэба выявіць месцы яго гнездавання і ўзяць пад асаблівую ахову, даўшы магчымасць з'явіцца на свет птушанятам, якія папоўняць мясцовую папуляцыю.


Эліза БЛАЖЭВІЧ, сябра
ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта