Авторизация
 

Чым зацікаўлены паляўнічыя Міёршчыны?

Леанід МАТЭЛЕНАК 

Фота для ілюстрацыі.

На пленуме раённай арганізацыйнай структуры дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў" удзельнікі заслухалі справаздачу аб выніках дзейнасці за мінулы год дырэктара Івана Атрошкі.

 

Адзначана, што 2016-ы быў для ДГА "БТПР" у цэлым паспяховым, установа выйшла з прыбыткам, які атрыманы ў асноўным за кошт замежных паляўнічых з Расіі і Італіі—праведзены 31 тур з удзелам 74 чалавек. Выканана заданне па зборы ўзносаў. Агульныя даходы склалі 378 мільёнаў рублёў ў "старым" вылічэнні, што складае 123% да задання. Уласнае трывалае фінансавае становішча і падтрымка рэспубліканскай структуры дазволілі купіць машыну "Ніва".


Ва ўгоддзях таварыства здабыты 33 ласі пры ліміце 36, 79 казуляў з магчымых 87, усе 65 "планавых" баброў. На ўтылізацыю ў сувязі з пагрозай АЧС пайшлі 33 дзікі. Упалявана 11 ваўкоў і каля сотні лісіц і янотападобных сабак, знішчана 27 бадзячых сабак.
Паляўнічыя займаліся біятэхнічнымі мерапрыемствамі. Зроблены тры стацыянарныя вышкі пры заданні шэсць, абсталяваны 93 саланцы пры плане 60, а яшчэ 36 паўвышак і 10 павецяў. За выкананне гэтых работ заахвочаны льготнымі пуцёўкамі 105 паляўнічых. Члены таварыства ўдзельнічалі ў двух спаборніцтвах па стралковым мнагабор'і, у міжраённых і абласных выйшлі пераможцамі.
Для рыбаловаў таксама праве-дзены два спаборніцтвы. На міжраённых у Полацкім раёне і на абласных ва Ушацкім нашы спартсмены занялі трэція месцы.


З адмоўнага адзначана, што са стратамі пакуль працуе Дом паляўнічага.
На 2017-ы распрацавана праграма па біятэхніі, фінансавы план патрабуе павялічыць даходы на 10%. Задача няпростая, яе рэалізацыю пачалі з першых дзён новага года. Ужо праведзена 10 тураў з замежнымі паляўнічымі і сем камерцыйных з беларускімі. Здабывалі лісіц і баброў. Немцы пажадалі пастраляць па цецеруках. У бліжэйшы час чакалі з Галандыі аматараў упаляваць ваўкоў, тры шэрыя разбойнікі ўжо трапілі на прыцэл. Не будуць пакрыў-джаны пуцёўкамі, у тым ліку льготнымі, мясцовыя паляўнічыя, бо ліміты адстрэлу ласёў і казуль для іх сёлета не памяншаюцца.
На канец мая—пачатак чэрвеня намечана арганізаваць спаборніцтвы па стралковым мнагабор'і з удзелам не толькі сваіх паляўнічых, але і гасцей. Будзе працягвацца ўмацаванне ўласнай матэрыяльна-тэхнічнай базы.


Пры абмеркаванні даклада ўдзельнікі пленума выказвалі прапановы, заўвагі і нават прэтэнзіі па цэнах на пуцёўкі, асабліва на лася і бабра. Пастаўлены пытанні чаму паляванне на птушак адкрыта ў сераду, калі мясцовыя паляўнічыя, як правіла, на працы, чаму позна пачалася здабыча гусей? Выказана занепакоенасць тым, што дамову на паляванне цяпер можна заключыць і ў Мінску, а на месцы прыезджых проста абавязаны прыняць і прадаставіць ім магчымасць заняцца паляваннем. У такім выпадку, ці будуць улічаны інтарэсы тутэйшых аматараў палявання?
На пленуме выступіў прадстаўнік Міёрскага аддзялення дэпартамента аховы з напамінам пра выкананне правіл захоўвання зброі і парадку ўстаноўкі сігналізацыі. І зноў пытанні па цэнах і ўмовах.


Давялося пачуць незадавальненне новым патрабаваннем да паляўнічых праходзіць медыцынскі агляд не раз у тры гады, як раней, а штогод: трэба плаціць утрая больш і адпрошвацца штогод на 1-2 дні без захавання заробку. Для вяскоўцаў, людзей занятых на працы, гэта адчувальна не толькі ў фінансавым плане.


Гэтыя пытанні ўзяты "на аловак" і будуць вырашацца дадаткова на праўленні таварыства. А я нагадваю пра пачутае толькі з той мэтай, што Міністэрства лясной гаспадаркі аб'явіла аб прыёме прапаноў па ўдасканаленні правіл палявання. Таму не варта абмяжоўвацца размовай аб набалелым на раённым узроўні.


У заключэнне пленум падтрымаў прапанову ўвесці ў склад праўлення таварыства новага кіраўніка Якубаўшчынскага пярвічнага калектыву Дзмітрыя Шокеля.
Кіраваў работай пленума намеснік старшыні райвыканкама, старшыня ДГА "БТПР" Леанід Лясовіч. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта