Галоўная > Пошта > Матуліна свята

Матуліна свята


22-10-2013, 08:24. размясціў: gazeta

Як  цудоўна, што ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці! Свята прымеркавана і да Пакрова Прысвятой Багародзіцы. У гэты дзень дзеці і дарослыя ўшаноўваюць сваіх матуль, выказваюць словы падзякі, уручаюць ім кветкі і падарункі.

 

Стала добрай традыцыяй праводзіць свята і ў Язненскай  сярэдняй школе. Стараннямі вучняў была падрыхтавана святочная праграма "Мама, імя тваё я нясу праз жыццё як святыню". На мерапрыемства былі запрошаны мамы і бабулі, ветэраны педагагічнай працы. У іх гонар гучалі вершы і песні. Усмешкі шаноўных гасцей выклікалі сцэнкі і вясёлыя конкурсы, у якіх прымалі ўдзел дзеці разам са сваімі матулямі.

 

Ала ЧЭПІКАВА, педагог-арганізатар.


Вярнуцца назад