Галоўная > Пошта > Удзячны ўрачам жыхары Мікалаёва

Удзячны ўрачам жыхары Мікалаёва


2-12-2019, 08:30. размясціў: gazeta

 Жыхарка вёскі Мікалаёва Людміла Талмачывец даслала пісьмо з расповедам пра фельчараў мясцовага ФАПа.  Адзначае добразычлівасць і прафесіяналізм сельскіх медыкаў.

«Мікалаёўскаму ФАПу шанцуе з працаўнікамі, – піша Людміла Юр’еўна. – Добрыя ўспаміны пакінула пра сябе паважаная Сафія Пятроўна Кабяк. Цяпер на заслужаным адпачынку. Змяніла яе Анастасія Ганебная. Таксама паказала сябе старанным і граматным работнікам. Выйшла замуж. Цяпер працуе на ФАПе Таццяна Балаш.
Здаецца, зусім нядаўна суседка Танечка была маленькай, удзельнічала ў школьных мерапрыемствах. А ўжо скончыла Віцебскі медыцынскі каледж і вярнулася ў родную вёску. З упэўненасцю магу сказаць, што гэта добры спецыяліст.


У Мікалаёве жывуць мае бацькі-пенсіянеры Юрый Антонавіч і Аліна Вацлаваўна Шамайкі. Не раз звярталіся да Танечкі па дапамогу. Заўсёды ветлівая, уважлівая да іх просьб. Захварэла любімая ўнучачка Васіліса – бягу да Танечкі. Выслухала, агледзела, зрабіла ўкол, параіла, чым лячыць. Раніцай мая пястушка ўжо скакала і вельмі чакала, калі да яе зноў прыйдзе доктар.


Ад сябе, ад сваіх бацькоў удзячна Таццяне Балаш за ўвагу, сардэчнасць і добразычлівасць. Жадаю поспехаў у працы і ўсяго найлепшага!»

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.


Вярнуцца назад