Галоўная > Пошта > Прачытала - і быццам зноў пабывала на радзіме ў Кацілаве

Прачытала - і быццам зноў пабывала на радзіме ў Кацілаве


20-11-2019, 10:31. размясціў: gazeta

 З падзякай за публікацыю Кацярыны Рынкевіч «Доўгая прагулка па трох вясковых вуліцах» у раёнцы за 9 лістапада звярнулася жыхарка райцэнтра Зоя Машэй. Яна родам з Кацілава, ведае там усіх жыхароў, адметныя мясціны, мінулае і цяперашняе. Вось таму аповед карэспандэнта для яе – як завочная сустрэча з землякамі, экскурсія па родных мясцінах. Добра, што не забыліся пра ветэранаў, адзначылі адметнае, станоўчае і недахопы. Мяркуе, што напамін пра адмоўнае паскорыць яго выпраўленне.

 Зоя Яўстаф’еўна лічыць, што з абавязкамі правадніка-экскурсавода выдатна справіўся Ігар Зямец. Публікацыя пакінула прыемнае ўражанне.

 Фота для ілюстрацыі.

Леанід МАТЭЛЕНАК.


Вярнуцца назад