Авторизация
 

Ліст добрых слоў да дзісенскіх паштавікоў

+
Письмо добрых слов к Дисенским почтовикамАтрымалі пісьмо ад нашай пастаяннай падпісчыцы Антаніны Каралёвай з Дзісны. Напісала ў рэдакцыю, прачытаўшы матэрыял пра супрацоўніцу аддзялення паштовай сувязі "Дзісна" Марыну Матэленак, апублікаваны ў раённай газеце 27 верасня пад загалоўкам "Прыемна чуць "Вялікі дзякуй!" ад кліентаў". Антаніна Васільеўна далучаецца да слоў аўтара і выказвае словы ўдзячнасці ўсім дзісенскім паштавікам за прафесіяналізм і ўважлівае стаўленне да наведвальнікаў.
 
"У Дзісенскім паштовым аддзяленні добрасумленныя, уважлівыя, адказныя супрацоўнікі. Вельмі часта звяртаюся да іх па тых ці іншых пытаннях і заўсёды пакідаю аддзяленне з вялікай удзячнасцю і добрым настроем.
Больш за 20 год працуе начальнікам АПС "Дзісна" Таццяна Гілеп. Тактоўная, стрыманая, цярплівая, уважлівая. Маючы багаты працоўны вопыт, яна стала добрым настаўнікам для сваіх маладых калег. Добра ведае кожнага жыхара Дзісны, яго асабістыя інтарэсы, патрэбы, стараецца іх задаволіць. Пад яе кіраўніцтвам працуюць надзейныя, адказныя спецыялісты. 
Словы ўдзячнасці адрасуюць жыхары нашага гарадка паштальёнам. Маёй маці Таісе Крыўко 90 год. Каб бачылі, як чакае яна сваю Жаначку! Жанна Мудрэвіч на працягу многіх год наведваецца да сваіх падапечных. І як бы ні спяшалася, заўсёды пакіне хвілінку-другую пагутарыць са сталым чалавекам. Параду слушную дасць, растлумачыць незразумелае. Ад сябе асабіста, і ад маці шчыра дзякую ёй, жадаю здароўя, дабрабыту, сямейнага шчасця і ўсяго найлепшага.
Поўнасцю згодна з аўтарам артыкула, у якім расказваецца пра работу Марыны Матэленак. Ёй таксама хачу сказаць вялікі дзякуй. Заўсёды задаволена яе працай, ветлівасцю, увагай да кліентаў, кампетэнтнасцю, сумленнасцю. 
Зладжаны калектыў не падводзіць аператар паштовай сувязі Вераніка Талапіла. Сціплая, добразычлівая, уважлівая.
У адрас работнікаў дзісенскага аддзялення сувязі часта можна пачуць добрыя словы ад жыхароў горада і навакольных вёсак. Дзякуй вам, нашы дарагія паштавікі!  Дай Бог усім моцнага здароўя, міру ў вашых дамах і ўсяго самага найлепшага!"
Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.
скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 386
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 30 937
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 814
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 828
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 555
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 722
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2017
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2017
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта