Авторизация
 

Адрас хуткасць пісьму надае

Адрес скорость письму придает Аўтаматызаваная апрацоўка і сартыроўка пісьмаў, аб якой так даўно гаварылі калі не непасрэдна паштовыя работнікі, то іх высокія кіраўнікі, нарэшце стала рэальнасцю. Па крайняй меры ў сталіцы, дзе ўжо ўстаноўлена сартавальная машына. Так, гэта палёгка для сувязістаў, але аўтаматызацыя прад'яўляе пэўныя патрабаванні і да нас, аматараў пісаць і адпраўляць сваім блізкім, сябрам і дзелавым партнёрам пісьмы і паштоўкі. Пра іх расказвае намеснік начальніка раённага вузла паштовай сувязі Галіна Курыльчык:

 

— Сартавальная машына патрабуе правільнага і чоткага напісання індэкса і адраса адправіцеля і атрымальніка. Калі ў іх дапушчаны нейкія недакладнасці, карэспандэнцыя адпраўляецца на ручную сартыроўку, што павялічвае час яе апрацоўкі.
Таму звярніце ўвагу на наступныя моманты: спачатку на канверце запаўняюцца дадзеныя адправіцеля ў левым верхнім кутку, затым — атрымальніка ў ніжнім правым. Адрас можа быць напісана на беларускай ці рускай мовах, павінен дакладна і поўна ўтрымліваць наступныя звесткі: прозвішча, імя, імя па бацьку ці найменне юрыдычнай асобы, назву вуліцы, нумар дома, корпуса, кватэры, назву населенага пункта, паштовы індэкс, назву аддзялення паштовай сувязі, раёна, вобласці. Пры накіраванні карэспандэнцыі ў горад індэкс указваецца перад назвай горада. Нагадаю, што ў прадугледжаным для яго трафарэце індэкс пішацца толькі стылізаванымі лічбамі чорным ці сінім чарнілам.

 

— Што рабіць, калі індэкс невядомы?
Яго можна ўдакладніць ў любым аддзяленні паштовай сувязі ці на сайце РУП "Белпошта" htt://www.belpost.by/info/zipcode//.
І пажаданне не скарачаць назвы ў адрасе, бо тое, што зразумела вам, можа быць невядома іншым.
Узор напісання адраса на канверце па рэспубліцы вам прапануецца, а калі з'явяцца пытанні, звяртайцеся да паштальёна, у бліжэйшае аддзяленне паштовай сувязі, на раённы вузел ці на сайт belpost.by//info.

 

Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 31 295
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 893
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 618
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 633
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 745
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 июля 2017
Иван, Павел, Петр, Федор, Алевтина, Валентина, Юлия, Яков

Именины 28 июля 2017
Василий, Владимир, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта