Авторизация
 

Мясціны, святыя для нас

Места, святые для нас
Мне лёс наканаваў з'явіцца на свет белы ў самую чорную гадзіну для беларускага народа. 22 чэрвеня 1941-га
мой дзень нараджэння. Такім чынам, я аказалася равесніцай вайны. Была сёмай у сям'і. Бацькам нялёгка даводзілася нас гадаваць. Але да гэтага часу чатыры мае браты ўжо былі настаўнікамі, двое пайшлі ў армію. Часць, у якой служыў Аляксей, трапіла ў акружэнне. З вогненнага кальца яму ўдалося ўратавацца, але застаўся на акупіраванай тэрыторыі, настаўнічаў у Чэрасах, дзе ўліўся ў маладзёжную падпольную арганізацыю, а затым у партызанскую брыгаду "Кастрычнік". У адной з сутычак з ворагам Аляксей загінуў.

 

Ён пахаваны на могілках у вёсцы Пацеенкі. З 1943 года сэрцы ўсіх яго братоў, дзвюх сясцёр, бацькоў былі прыкаваны да гэтых мясцін. Маці ўсё жыццё аплаквала сыночка, ездзіла на яго магілку з іншымі дзецьмі. Яна пабачыла, што зрабілі помнік Алёшу, прыгожую агароджу, на магільнай пліце ляжалі кветкі.  Маці гэта здзівіла і парадавала.

 

Мы, родныя, у 2004 годзе атрымалі лісты ад намесніка старшыні райвыканкама М. М. Баніфатавай і сакратара сельсавета Г.М.Лабунька з запэўненнем, што магіла Аляксея Мілуна заўсёды будзе дагледжана.

Я засталася адна з вялікай сям'і Мілуноў. Шчыра дзякую ўсім, хто хоць у  чым-небудзь праявіў клопат пра нашага брата.

З таго часу мінула 10 гадоў, сёлета мы будзем адзначаць 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Усіх віншую з надыходзячым святам. А для нас яно асаблівае, бо родная зямля паліта крывёю нашага брата Аляксея Мілуна.

 

Асаблівыя словы ўдзячнасці я адрасую былым вучням і настаўнікам маленькай Крукаўскай базавай школы. Шкада, што яе расфарміравалі. Тутэйшыя вучні — і нашы родныя дзеці. Яны перапісваліся з намі, і да гэтага часу дасылаюць мне лісты. Ніна Арцёмаўна,Вольга Генадзьеўна, Ірына Францаўна, Дзмітрый Святаслававіч накіроўвалі  гэтую работу, выхоўвалі патрыятызм, прывівалі жаданне захоўваць памяць пра загінулых у гады вайны. Нізка кланяюся і шчыра дзякую за адказную справу. Амаль усе вучні, у якіх яны былі класнымі кіраўнікамі, перапісваліся са мною. Я неадкладна і з вялікім замілаваннем ім адказвала, а цяпер шчыра дзякую за дзіцячую непасрэднасць, за клопат пра магілу брата. Яшчэ і цяпер Максім Крук, Маргарыта Мароз звязваюцца са мной, апавядаюць пра стан пахавання. Максім восенню на веласіпедзе ездзіў да яго, каб падграбіць апалае лісце.

 

Вельмі радуе, што былога настаўніка, салдата, абаронцу Радзімы не забываюць. Сёлета да  гэтай справы падключылася М. М. Зазнова, якая раней працавала ў Крукаўскай школе, а цяпер з вучнямі ездзіць у Дварнасельскую.

Школа ў Круках была маленькая, а справы рабіла вялікія, па-сапраўднаму патрыятычныя. Завочна імі любуюся і ганаруся.

 

Усіх вучняў Крукаўскай і Дварнасельскай школ, іх педагогаў сардэчна віншую з 70-годдзем вызвалення Беларусі. Няхай ніколі не паўторацца тыя ліхія часіны. Зычу ўсім моцнага здароўя, вучням — поспехаў у вучобе, а настаўнікам — творчых дасягненняў, даўгалецця, кемлівых выхаванцаў і мірнага неба.

 

Раіса МІЛУН, ветэран-педагог.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 88 763
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 61 534
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 29 270
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 28 101
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 27 742
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 24 406
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 16 719
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2018
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2018
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта