Авторизация
 

Грошы: пункт раўнавагі


Нядаўна прачытаў радкі, напісаныя адным паэтам: "Одни шалеют от денег, другие от зарплаты копейки делят…" У гэтым наша сучаснае жыццё — на мяжы выжывання. Ведаю па сабе, як цяжка, асабліва калі час пасівіў галаву, калі і кроку без грошай ступіць не можаш. Заходзіш у краму, як у музей, — ад цэннікаў аж вочы разбягаюцца. У нашы дні амаль за ўсё трэба плаціць.

 

Таму не дзіва, што для большасці людзей грошы сталі асновай жыцця. І не сказаць, што людзі лянуюцца, абнаглелі. Калі не ўлічваць алкаголікаў і бамжоў, працуюць нядрэнна, а вось заробкі ў некаторых мізэрныя. Нас, пенсіянераў, можна папракнуць: аб чым думалі ў маладосці? Пра старасць, канешне, турбаваліся, нешта і на "чорны" дзень адкладвалі, але дзе ж усё падзявалася? Адны горкія ўспаміны ды ашчадкніжкі на руках, як напамін пра былое.

 

Грошы — хітрая рэч… Для адных служаць верай і праўдай, іншых ператвараюць у сваіх рабоў. Складана вырашыць, дабро гэта ці зло. Хутчэй неабходны элемент нашага свету, што нагадвае лязо брытвы, па якім даводзіцца хадзіць. Мы адчуем свабоду ад грошай толькі тады, калі навучымся дастаткова зарабляць, каб узяць ад грамадства і дзяржавы тое, што неабходна, і ў той жа час не паддадзімся іх злой магіі.

Сустракаем і іншыя погляды на грошы. Гэта свабода, мора магчымых і немагчымых даброт у нашым жыцці. Таму што за іх можна ўсё купіць. Можна, аднак толькі тое, што прадаецца законна. Хаця некаторыя лічаць, што магчыма і ў яго абход. Калі за вялікія грошы. А як жа шчасце?

 

З пункту гледжання навукі ўзрост сквапнасці такі ж, як і ў чалавецтва, — больш за 2 мільёны гадоў. Гэтая акалічнасць нашага характару абумоўлена генамі.

Сквапнасць не можа быць палавінчатай, большай ці меншай. Яна хутка захоплівае душу чалавека і не пакідае яго. Шмат злачынстваў абумоўлена гэтым. І паняцце, што золата, серабро ці грошы прыносяць шчасце, памылковае. Шчасце — гэта стан душы.

Аднак у некаторых выпадках сквапнасць можа стаць рухавіком прагрэсу, як і зайздрасць. Яны распальваюць у чалавека амбіцыі, садзейнічаюць развіццю прадпрымальніцтва, вытворчасці, гандлю, прымушаюць да дзеяння з мэтай "папярэдзіць суседа". Толькі гэтая актыўнасць не заўсёды ідзе на карысць грамадству.

 

Не магу зразумець тых людзей, якія назапасілі шмат грошай. Вы іх зможаце патраціць за сваё жыццё? Ці вашы дзеці і ўнукі?

А чаго толькі каштуе наша цяга прыгожа жыць не па сродках. Паддаўшыся рэкламе, мы кінуліся ў банкі за крэдытамі. І яшчэ добра, калі б бралі іх на пакупку кватэр ці іншыя значныя патрэбы… Дык не, у ход ідзе дарагая мэбля, вопратка, абутак, бытавая тэхніка. Многія ўжо апамяталіся, ды позна.

 

Ніколі мы не станем аднолькава багатымі. Не трэба марыць, што не стане бедных. Галоўнае, каб кожная сям'я мела дастатак, які дазваляў бы ёй задавальняць у поўным аб'ёме разумныя патрэбы.

Лічу, што дзяржава павінна арганізаваць такія ўмовы працы, каб чалавек мог незалежна ад яго прафесіі пры добрасумленных адносінах да работы атрымліваць добры заробак. Хіба гэта настолькі складана і немагчыма, што мы не зрабілі яшчэ першага кроку?

 

Фадзей ШЫМУКОВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 88 763
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 61 534
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 29 270
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 28 101
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 27 742
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 24 406
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 16 719
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2018
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2018
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта